23 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на «Беларуськаліі»: Распачатая крымінальная справа

9
НЗ на «Беларуськаліі»: Распачатая крымінальная справа

У шахту спусцілася следча-аператыўная група.

Управа Следчага камітэта Менскай вобласці высвятляе абставіны інцыдэнту ў шахце «Беларуськалію», распачатая крымінальная справа, паведамляе сайт структуры.

З мэтай высвятлення абставінаў здарэння ў шахту спусцілася следча-аператыўная група, працу якой каардынуюць следчыя абласнога апарата ўправы Следчага камітэта Менскай вобласці, якія спецыялізуюцца на расследаванні такіх здарэнняў. Следства праводзіць агляд месца выкіду пароды, збор і фіксацыю слядоў, паведамляюць у СК.

У выніку першапачатковых следчых дзеянняў Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу аб факце парушэння правілаў бяспекі горных работ (арт.303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Следчыя адбіраюць вытворчую і тэхнічную дакументацыю, якая рэгламентуе парадак правядзення гэтых тыпаў горных работ, дапытваюць работнікаў і службовых асобаў прадпрыемства, выяўляюць прычыны здарэння.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках