24 красавiка 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс згуляе са сваёй сястрой у Індыян-Уэлсе

Серэна Уільямс згуляе са сваёй сястрой у Індыян-Уэлсе
Серэна Уільямс

Амерыканка пасля перамогі над галандскай тэнісісткай выйшла ў трэцяе кола турніру.

Амерыканка Серэна Уільямс у матчы 1/32 фіналу на турніры серыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе перамагла 29-ю ракетку свету галандку Кікі Бертэнс - 7:6 (7:5), 7:5 і выйшла ў 3-е кола адзіночнага разраду, паведамляе tut.by.

У 1/16 фіналу 36-гадовая Серэна Уільямс згуляе супраць сваёй старэйшай сястры 37-гадовай Вінус Уільямс, якая займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу. У паядынку 2-га кола Вінус Уільямс адолела румынку Сарану Кырсцю (№35) - 6:3, 6:4.

Для Серэны Уільямс матч супраць сястры Вінус стане ўсяго толькі трэцім пад эгідай WTA пасля нараджэння дачкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках