25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Беларуськалія»: Цуду не адбылося

11
Гендырэктар «Беларуськалія»: Цуду не адбылося
ІВАН ГАЛАВАТЫ
Скрыншоты: ONT.BY

Гібель дваіх рабочых у рудніку пацвердзілі афіцыйна.

Гендырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты ў эфіры АНТ пацвердзіў гібель рабочых пры абвале.

«На жаль, цуду не адбылося, хлопцы загінулі», - адзначыў Іван Галаваты. Як паведамлялася, 9 сакавіка на падземным горным участку №10 рудніка 3-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся раптоўны выкід солі і газу.

Інтэнсіўнасць выкіду склала блізу 600 м³ горнай масы. Праходчы камбайн і самаходны вагон былі цалкам засыпаны выкінутай пародай. Пад завал патрапілі машыніст горных выемачных машын Максім Анатольевіч Іваноў, 1973 года нараджэння, і горнарабочы вычышчальнага забою Дзмітрый Анатольевіч Валько, 1985 года нараджэння.

10 сакавіка паведамлялася, што Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле факта парушэння правілаў бяспекі горных работ (арт. 303 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Следчыя адбіраюць вытворчую і тэхнічную дакументацыю, якая рэгламентуе парадак правядзення гэтых відаў горных работ, дапытваюць работнікаў і службовых асоб прадпрыемства, выяўляюць прычыны таго, што адбылося.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках