20 красавiка 2024, Субота, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці праз снег абрынуўся дах на ферме з каровамі

15
У Магілёўскай вобласці праз снег абрынуўся дах на ферме з каровамі
ФОТА: МНС

Унутр будынка ўпалі 180 квадратных метраў даху.

Праз снег абваліўся дах на адной з ферм у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пацярпелых няма, паведамляецца на сайце МНС.

Інцыдэнт адбыўся на малочна-таварнай ферме ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзабяспячэнне» ў вёсцы Пацава Слабада. Пад цяжарам снегу абрынулася 180 квадратных метраў даху.

ФОТА: МНС

У суботу, 10 сакавіка, у Гомелі снег абрынуўся з даху катка. Пяць чалавек было дастаўлена ў бальніцу, пасля чацвярых адпусцілі. Адна жанчына застаецца пад наглядам лекараў.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках