28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Святлана Сахоненка здабыла золата ў Пхенчхане-2018

Беларуска Святлана Сахоненка здабыла золата ў Пхенчхане-2018

Спартоўка перамагла ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем.

Беларуска Святлана Сахоненка здабыла золата на Паралімпійскіх гульнях сярод спартовак у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку, паведамляе БелТА.

Спартоўка перамагла ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем.

На фінішы беларуска паказала вынік 49 хвілін 11,7 сэкунды. Другое месца заняла ўкраінка Аксана Шышкова – 49 хвілін 19,5 сэкунды. Бронзавай прызёркай стала расейка Міхаліна Лысова - 52 хвіліны 29,2 сэкунды.

У гонцы на 15 км дасведчаная беларуская лыжніца Ядзвіга Скарабагатая заняла пятае месца.

Для Святланы Сахоненкі гэта ўжо другі медаль на Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Раней яна здабыла бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Другі сярэбраны медаль на Паралімпійскіх гульнях здабыў беларус Юрый Голуб у лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартоўцаў з парушэннямі зроку. Раней ён стаў другім у біятлоне ў спрынце на 7,5 км.

У актыве беларускіх паралімпійцаў у зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане ўжо 6 медалёў (1 залаты, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя), беларуская каманда займае дзявятае месца ў медальным заліку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках