29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыец напаў на амбасаду Ірана ў Вене

1
Аўстрыец напаў на амбасаду Ірана ў Вене

Матывы дзеянняў 26-гадовага грамадзяніна Аўстрыі пакуль невядомыя.

Уночы ў панядзелак была ўчыненая спроба нападу з нажом на вайскоўца, што нёс службу каля рэзідэнцыі амбасадара Ірану ў Вене.

Пра гэта паведамляе выданне Kurier.

Напад адбыўся пад 23.35. На варце каля рэзідэнцыі іранскага амбасадара стаялі двое вайскоўцаў, калі на аднаго з іх накінуўся невядомы.

Жаўнер спачатку спрабаваў абараніць сябе з дапамогай балончыка з перцавым спрэем. Калі гэта не спрацавала, вайскоўцы адкрылі агонь. Яны зрабілі як мінімум чатыры стрэлы.

У выніку нападнік загінуў. Жаўнера з парэзам рукі і ў стане шоку адвезлі ў шпіталь.

Як высветлілася пазней, напад учыніў 26-гадовы грамадзянін Аўстрыі. Яго матывы невядомыя.

Паліцыя Вены пасля нападу ўзмацніла ахову дыпламатычных прадстаўніцтваў у аўстрыйскай сталіцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках