19 красавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Пастараюся быць самай клапатлівай мамай

10
Вікторыя Азаранка: Пастараюся быць самай клапатлівай мамай

Беларуская тэнісістка расказала пра радасці мацярынства.

Двухразовая чэмпіёнка Індыян-Уэлса Вікторыя Азаранка падзялілася ўражаннямі ад матчу другога кола супраць чэмпіёнкі US Open Слоўн Стывенс (№13 рэйтынгу WTA), у якім саступіла 1:6, 5:7, піша sports.ru.

Вікторыя Азаранка з пяці сваіх першых гэймаў на падачы не ўзяла ніводнга, а за матч дапусціла 24 нявымушаныя і пяць двайных памылак.

- Само сабой, мне яшчэ шмат трэба працаваць. А для гэтага мне патрэбная ясная галава, а цяпер яе няма. Як толькі я разбяруся са сваімі [нятэніснымі] справамі, я змагу на ўсе сто сканцэнтравацца на тэнісе.

Мне спадабалася, як я пачала гуляць у першым жа гэйме, але потым гульня пайшла, і пасыпаліся памылкі. Шмат памылак. Я сама не разумела, што рабіла на корце. У другім сэце я знайшла крыху рытму і пазмагалася, але, агулам, якасць гульні сёння з майго боку была дрэнная, а з такой гульнёй складана разлічваць на перамогу, - цытуе Вікторыю Азаранку афіцыйны сайт WTA.

На пытанне аб радасцях мацярынства 28-гадовая беларуска - 204-я ракетка свету на гэтым тыдні - адказала:

- Гэта вельмі цяжка апісаць словамі. Калі ты бачыш, як тваё дзіця ўсміхаецца ... А цяпер мой хлопчык яшчэ навучыўся цалаваць, і гэта мая ўлюбёная справа, і я ўвесь час прашу яго пацалаваць мяне, так што ён часам робіць так (махае рукамi): накшталт, досыць. Ён ужо не немаўля. І ходзіць, і спрабуе нешта казаць, і я хачу ва ўсім заўсёды яго падтрымліваць. Хачу, каб ён дамогся ўсяго, чаго захоча, а я паспрабую быць самай клапатлівай мамай - і, спадзяюся, вясёлай таксама! - сказала Азаранка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках