25 красавiка 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Саханенка: На залатым забегу каманда спрацавала бездакорна

1
Святлана Саханенка: На залатым забегу каманда спрацавала бездакорна
СВЯТЛАНА САХАНЕНКА І РАМАН ЯШЧАНКА
ФОТА AP - БЕЛТА

Чэмпіёнка Паралімпіяды распавяла, як партнёр па камандзе аддаў яе сваю палку наўзамен зламанай.

На залатым забегу каманда спрацавала бездакорна. Такое меркаванне выказала беларуска Святлана Саханенка пасля перамогі ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем на Паралімпійскіх гульнях у катэгорыі В2 для атлетаў з парушэннямі зроку, паведамляе БелТА.

Для Святланы Саханенкі гэта ўжо другі медаль на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Раней яна здабыла бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км.

Спартоўка прызналася, што чакала складанага забегу. Падчас спаборніцтваў беларуска страціла лыжную палку і зламала яе.

«Мой партнёр па забегу аддаў мне сваю палку, а праз некалькі метраў трэнеры падалі запасную. На залатым забегу каманда спрацавала бездакорна. Вялі па дыстанцыі, падганялі. Бо ўкраінка Аксана Шышкова дадавала на дыстанцыі перад фінішам. У мяне быў запас часу, які здолела захаваць», - распавяла Святлана Саханенка.

Яна таксама падкрэсліла, што падрыхтоўка да Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане была сур'ёзнай. «У гэтым сезоне правялі зборы ў спарткомплексе «Раўбічы» і Польшчы, заклалі добрую функцыянальную базу перад стартамі на зімовых Гульнях», - адзначыла беларуска.

Для Святланы Саханенкі гэта ўжо другі медаль на цяперашніх Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Раней яна здабыла бронзу ў біятлоне, стаўшы трэцяй у спрынце на 6 км. Беларуская паралімпійская каманда прадоўжыць выступ на Гульнях 13 сакавіка.

На старт у гонцы на 12,5 км сярод спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата выступяць Яўген Лук'яненка і срэбраны прызёр Гульняў у Пхенчхане 2018 капітан каманды Дзмітрый Лобан.

У спаборніцтвах на аналагічнай дыстанцыі слабавідушчых атлетаў возьмуць удзел Васіль Шапцябой і ўладальнік дзвюх срэбных узнагарод Паралімпіяды ў Пхенчхане Юрый Голуб. У 10-кіламетровай гонцы сярод спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата выступіць бронзавая прызёрка цяперашняй Паралімпіяды Лідзія Графеева.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках