25 красавiка 2024, Чацвер, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гібель гарнякоў у Салігорску: Лукашэнка захоўвае маўчанне

23
Гібель гарнякоў у Салігорску: Лукашэнка захоўвае маўчанне

Афіцыйны сайт дыктатара не апублікаваў спачуванне.

Пра гібель салігорскіх шахцёраў стала вядома ў нядзелю, 11 сакавіка. Афіцыйныя спачуванні сем'ям загінулых выказала кіраўніцтва «Беларуськалію». Тым часам, сайт Салігорскага райвыканкама пакуль захоўвае маўчанне, сайт Менскага аблвыканкама абмежаваўся публікацыяй інфармацыі, піша «Салiдарнасць».

Словы спачування і падтрымкі выказаў лідэр Беларускага Незалежнага прафзвязу Мікалай Зімін:

- Загінулі браты-шахцёры і гэта незаменная страта для іх блізкіх, для калектыву прадпрыемства, для прафзвязу. Цяжка знайсці словы, якія б суцешылі родных, сяброў, знаёмых і на сэрцы такі боль страты, які не выказаць. Мне як шахцёру, удвая цяжка ўспрымаць гібель двух маладых хлопцаў. Прыміце родныя і блізкія Максіма Іванова і Дзмітрыя Валькова шчырыя спачуванні і суперажыванні.

Са слоў Зіміна, на прадпрыемстве надаецца належная ўвага ахове працы, «але ўсё прадугледзець проста немагчыма, бо - гэта шахта, якая шмат у чым непрадказальная і існуе вялікая рызыка для працуючых».

Няма пакуль спачуванняў і з боку Лукашэнкі. Паводле стану на першую палову дня на ягоным афіцыйным сайце ў раздзеле «Тэлеграмы» апошняе паведамленне датаванае 12 сакавіка (сустрэча з дзяржсакратаром «саюзнай дзяржавы» Рыгорам Рапотам).

Адзначым, што год таму Аляксандар Лукашэнка накіроўваў афіцыйныя спачуванні прэзідэнту Украіны ў сувязі з гібеллю гарнякоў на шахце «Стэпавая» ў Львоўскай вобласці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках