25 красавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Касцюкевіч: «Крумкачы» - гэта найлепшыя заўзятары, гэта найлепшая каманда

2
Яўген Касцюкевіч: «Крумкачы» - гэта найлепшыя заўзятары, гэта найлепшая каманда
ЯЎГЕН КАСЦЮКЕВІЧ

Галкіпер «Крумкачоў» мяркуе, што менскі клуб зрабіў для беларускага футбола больш, чым многія за ўсю яго гісторыю.

Яўген Касцюкевіч распавёў, што для яго значыць клуб, піша «Трибуна»:

«Для мяне «Крумкачы» - гэта велізарны кавалак жыцця, напоўнены выключнымі эмоцыямі. Гэта знаёмства з класнымі людзьмі. Гэта найлепшыя заўзятары, гэта найлепшая каманда. Гэта каманда, якая зрабіла для беларускага футбола больш, чым многія за ўсю яго гісторыю. Гэта каманда прапанавала шмат інавацый. Гэта каманда, якая прымусіла варушыцца іншыя клубы. Гэта найлепшае, што са мной было, і спадзяюся, што наша гісторыя на гэтым не скончаная, а толькі пачынаецца. Падтрымайце нас у гэтую складаную хвіліну. Дзякуй», - сказаў Касцюкевіч.

Раней у «Крумкачоў» не прынялі заяву на ліцэнзаванне. Таксама камандзе забаранілі рэгістраваць новых футбалістаў. 11 сакавіка «Вораны» не выйшлі на матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Нёмана».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках