24 красавiка 2024, Серада, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі выдалі ордэр на арышт расейскага бізнэсоўца Савідзі

4
У Грэцыі выдалі ордэр на арышт расейскага бізнэсоўца Савідзі
ІВАН САВІДЗІ

ФІФА асудзіла дзеянні Івана Савідзі, які выбег са зброяй на футбольнае поле падчас матчу.

Паліцыя Грэцыі выдала ордэр на арышт расейскага бізнэсоўца, уладальніка грэцкага футбольнага клуба ПАОК Івана Савідзі, які выбег з пісталетам на поле падчас матчу ягонай каманды і нібыта пагражаў суддзі, паведамляе расейская служба ВВС.

Адміністрацыя клуба ПАОК выпусціла заяву, у якой гаворыцца, што Савідзі «рыхтуецца распачаць усе неабходныя крокі для абароны клуба» ад «пагроз і нападаў».

Акрамя таго, у прэс-службе бізнэсоўцаў сцвярджаюць, што ён не пагражаў зброяй суддзі.

На інцыдэнт з Савідзі адрэагаваў міністр унутраных спраў Грэцыі Панос Скурлеціс.

«Сцэны, якія мы назіралі, шкодзяць грэцкаму футболу. Любы, хто выходзіць на поле бою з пісталетам, ладзіць недапушчальную правакацыю», - заявіў ён.

Намеснік міністра культуры і спорту Грэцыі Георгіяс Васіліадзіс сказаў, што за такімі інцыдэнтамі павінны рушыць услед «рашучыя крокі», аднак не ўдакладніў, якія. Ён таксама паведаміў, што пасля нарады з прэм'ерам Грэцыі Алексісам Цыпрасам прынятая пастанова прыпыніць правядзенне чэмпіянату Грэцыі.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) ужо асудзіла дзеянні расейскага бізнэсоўца.

«ФІФА паведамлена пра гэты інцыдэнт. ФІФА цалкам асуджае такія паводзіны. Улічваючы, што гэты інцыдэнт адбыўся ў нацыянальным чэмпіянаце, вынясенне дысцыплінарных мер застаецца за Федэрацыяй футбола Грэцыі», - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Матч грэцкага чэмпіянату паміж камандамі ПАОК і АЕК перапынілі праз беспарадкі. Пасля таго, як арбітр не залічыў на 90-й хвіліне гол у браму АЕК, на поле выбеглі фанаты і прэзідэнт каманды ПАОК - расейскі бізнэсовец Іван Савідзі. Прадпрымальнік накінуўся на суддзю, але ахоўнікам атрымалася адвесці яго ў бок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках