30 красавiка 2024, aўторак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атручванне Скрыпаля: Мэй і Макрон рыхтуюць адказ Пуціну

13
Атручванне Скрыпаля: Мэй і Макрон рыхтуюць адказ Пуціну
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнікі Брытаніі і Францыі дамовіліся каардынаваць дзеянні супраць Расеі.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонныя перамовы і дамовіліся каардынаваць свае дзеянні ў сувязі з расследаваннем атручвання экс-шпіёна з РФ Сяргея Скрыпаля. Пра гэта паведамляе прэс-служба брытанскай прэм'ер-міністаркі, паведамляе liga.net.

Згодна паведамленню, Мэй праінфармавала Макрона пра апошнія звесткі вакол інцыдэнту ў Салсбэры, які адбыўся 4 сакавіка.

Яна падкрэсліла, што, згодна з высновай урада ў Лондане, «вельмі верагодна, што Расея нясе адказнасць за злачынствы супраць Сяргея і Юліі Скрыпаль.

«Яны абмеркавалі шырокі спектр агрэсіўных паводзін Расеі і пагадзіліся з тым, што трэба прадаўжаць дзейнічаць супольна з хаўруснікамі для развязання гэтага пытання», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Таксама сказана, што прэзідэнт Макрон асудзіў напад і выказаў сваю салідарнасць з Вялікабрытаніяй.

Палітыкі сышліся ў тым, што ўрады Францыі і Вялікабрытаніі павінны шчыльна супрацоўнічаць у рамках расследавання, каб падрыхтаваць наступны адказ Расеі.

5 сакавіка 2018 года ў гандлёвым цэнтры брытанскага горада Салсбэры быў атручаны былы палкоўнік расейскай вайсковай выведкі Сяргей Скрыпаль, раней асуджаны ў РФ за шпіянаж на карысць Вялікабрытаніі. Пазней высветлілася, што разам з ім пацярпела ягоная дачка Юлія.

Як паведамілі ў паліцыі, расейцы былі атручаныя рэчывам нервова-паралітычнага дзеяння. Акрамя іх у інцыдэнце пацярпеў 21 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках