23 красавiка 2024, aўторак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У салігорскіх шахтах магчымыя новыя абсыпанні

7
У салігорскіх шахтах магчымыя новыя абсыпанні
ФОТА: INTERFAX.BY

Пра чалавека забываюць, калі галоўнае - план і валюта.

9 сакавіка на шахце трэцяга рудніка ў Салігорску адбылося абсыпанне пароды, у выніку якога загінулі двое шахцёраў - Дзмітрый Валько і Максім Іваноў.

Незалежны грамадзянскі актывіст з Салігорску Аляксандар Малочка распавёў у «Фэйсбуку» аб малавядомых фактах укаранення на «Беларуськаліі» «новых тэхналогій».

Высветлілася, што пры іх выкарыстанні робіцца ўпор на падвышэнне планавых паказчыкаў са шкодай для тэхнікі бяспекі.

«Летам 2013 года на фабрыцы першага рудніка была змантажаваная безрэзервовая лінія канвеераў для выдалення адпрацаваных адкідаў. Замест двух паралельных ліній была змантажаваная адная, якая складаецца з чатырох канвеераў. І калі раней пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі на адной з ліній, існавала магчымасць пераходу на паралельную лінію... то з лета 2013 года такой магчымасці ў работнікаў не засталося», - піша актывіст.

Праект, як адзначае жыхар Салігорска, быў асабіста пралабіяваны тагачасным дырэктарам 1-га Рудукіраўніцтва Аляксандрам Гарбачовым.

Але ў канцы 2014 года быў прызначаны новы гендырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, якому Лукашэнка паставіў дакладную задачу - павялічыць валютныя паступленні ў скарбніцу.

«Канвеерная лінія падалася дырэктару першага рудніка «састарэлай»: пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі, каб выратаваць жыццё працоўнага, спрацоўваў датчык, адключаў ўсю лінію канвеераў па ланцужку. А затым спынялася і праца на ўсёй фабрыцы. «Як вынік, недавыпуск прадукцыі, невыкананне плану, не паступленне валюты ў бюджэт - іншымі словамі сабатаванне ўказу «галоўнага» ў краіне», - піша Аляксандр Малочка.

У выніку ўсё выключальнікі аварыйнага прыпынення былі адключаныя. «Што там чалавек, галоўнае план і валюта!» - адзначае актывіст.

Сайту Charter97.org удалося даведацца, што вядомы сваімі «інавацыямі» на першым рудніку «Беларуськалія» Аляксандр Гарбачоў затым быў пераведзены на пасаду дырэктара трэцяга Рудакіраўніцтва, якое ён і ўзначальваў на момант трагедыі 9 сакавіка.

Аляксандр Малочка на просьбу журналістаў пракаментаваў сітуацыю:

- Ці магла пагоня за планам прывесці да НЗ на трэцім рудніку?

- Гэты падыход ёсць на ўсіх Рудакіраўніцтвах. Да кожнага дырэктара даводзіцца план, колькі трэба руды, - і яны яго выдаюць. А паколькі на сённяшні момант сітуацыя ў краіне з іншай прадукцыяй кепская, таму з калійных шахтаў «высмоктваюць» усё, што можна высмактаць.

Жыццё рабочых было прынесенае ў ахвяру пагоні за планам. На трэцім рудніку быў укаранёны нейкі «інавацыйны метад». Сутнасць яго ў тым, каб «залазіць» у старыя выпрацоўкі, якія распрацоўваліся ў 80-90-я гады, і здымаць адтуль дадатковыя пласты.

Калі раней паміж «стваламі» пакідалі сценку па шэсць метраў, то цяпер з яе выбіраюць з аднаго боку па 1,5 метра, з другога - столькі ж... Гэта значыць, вытанчацца перагародкі паміж «стваламі».

Гэта невядома да чаго можа яшчэ прывесці, у тым ліку і да абсыпання. Ціск на сценку павялічваецца. Шахты пад Салігорскам - гэта як асфальт пад вострым абцасам. Чым вузейшы абцас - тым большы ціск на паверхню. А «інавацыйны» метад акурат робіць гэты абцас танчэйшым і вастрэйшым. Да чаго гэта прывядзе - невядома. Я думаю, што абсыпанні яшчэ магчымыя.

- Што можа прадухіліць такія трагедыі?

- Што можа? Майдан можа. Такі, які адбываўся ў Салігорску ў пачатку 90-х. Калі народ пакажа сваё «я» і скажа: «Мы не быдла і не збіраемся, як быдла, гінуць у такіх варунках».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках