30 красавiка 2024, aўторак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: ДАІ зладзіла падробку дакументаў

23
Генадзь Фядыніч: ДАІ зладзіла падробку дакументаў

Лідар незалежнага прафзвязу гатовы змагацца за праўду да канца.

13 сакавіка лідар незалежнага прафзвязу РЭП аспрэчыць у судзе пастанову ДАІ: Генадзя Фядыніча на чатыры гады пазбавілі пасведчання кіроўцы за ДТЗ, якое ён не ўчыняў, паведамляе praca-by.info.

2 жніўня ў офісе незалежнага прафзвязу РЭП прайшоў ператрус - так пачалася так званая «Справа прафзвязаў». А ўжо 4 жніўня Генадзь Фядыніч, у таямніцы ад самога сябе, стаў вінаватым у дзіўным ДТЗ, у выніку чаго лідара прафзвязу РЭП пазбавілі пасведчання кіроўцы на чатыры гады.

4 жніўня Генадзь Фядыніч прыпаркаваў свой аўтамабіль, а сам адышоў па цыгарэты, пакінуўшы аўто на некалькі хвілін; Пасля чаго яны з жонкай адправіліся на лецішча. Увечары Фядынічу патэлефанавалі з ДАІ і паведамілі, што ягоны аўтамабіль «удзельнічаў у ДТЗ»: нібыта падрапаў суседняе аўто на стаянцы.

Пасля гэтага дзяржаўныя органы сталі праводзіць працэсуальныя дзеянні, якія складана растлумачыць лагічна. У ДАІ Генадзю Фядынічу выпісалі штраф; потым папрасілі прыехаць і ўзяць іншую квітанцыю для аплаты штрафу, «таму што мы далі вам няправільны нумар АРІП»; калі Генадзь Фядыніч прыехаў у ДАІ, замест «правільнай» квітанцыі яму ўручылі пастанову аб пазбаўленні яго пасведчання кіроўцы на чатыры гады.

Старшыня незалежнага прафзвязу проста звязвае канфіскацыю пасведчання кіроўцы са сваёй прафесійнай дзейнасцю:

- За дваццаць пяць гадоў стажу кіроўцы я не ўчыніў ніводнага ДТЗ! А тут мяне абвінавачваюць мала таго, што ў ДТЗ, дык яшчэ і ў тым, што я пакінуў месца здарэння. ДАІ зладзіла падробку дакументаў.

Генадзь Фядыніч падаў заяву ў Следчы камітэт з патрабаваннем распачаць крымінальную справу супраць ДАІ за падробку дакументаў. Таксама цяпер ідзе судовы разгляд: прафзвязны лідар выступае ў ролі пазоўніка, аспрэчваючы пастанову ДАІ - ужо ў касацыйнай інстанцыі.

Судовае пасяджэнне адбудзецца 13 сакавіка, у аўторак, у судзе Маскоўскага раёна Менска. Пачатак а 16.30.

- Я не ўпэўнены, што я буду пачуты ў судзе, - кажа Генадзь Фядыніч. - Але я гатовы давесці гэтую справу да канца: падробка дакументаў павінна быць пакараная!

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках