28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітая на Новы год акторка: Амапаўцы пройдуць праверку на дэтэктары хлусні

45
Збітая на Новы год акторка: Амапаўцы пройдуць праверку на дэтэктары хлусні
СВЯТЛАНА САКАЛОЎСКАЯ

Скандальная гісторыя з удзелам менскага АМАПу атрымала прадаўжэнне.

Следчы камітэт да 1 красавіка падоўжыў праверку паводле заявы акторкі Святланы Сакалоўскай (на просьбу суразмоўніцы не публікуем яе прозвішча, а называем сцэнічны псеўданім - рэд.) аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі. Пра гэта Святлана расказала «Салідарнасці».

Нагадаем, уночы 1 студзеня Святлана Сакалоўская атрымала дубінкай па галаве і апынулася ў шпіталі са страсеннем мозгу. Пацярпелая хоча дамагчыся справядлівага пакарання для праваахоўніка, які яе ўдарыў.

Святлана кажа, што праверку наконт ейнай заявы ў СК перадалі ўжо пятаму следчаму.

- Спадзяюся, што следчы Казлоўскі давядзе справу да канца.

У Следчым камітэце пацярпелая мянчанка даведалася пра тое, што следчая не падала запыт аб тым, каб прагледзець запісы з камер відэаназірання на Чыжоўка-арэне. Праз заканчэнне тэрміну даўніны запіс знішчаны.

Святлана распавядае, што была здзіўленая, калі даведалася пра тое, што фельчары «хуткай дапамогі», якія яе забіралі з месца здарэння без прытомнасці, заявілі, што пацярпелая сама зайшла ў аўто і размаўляла з медсупрацоўнікамі.

- Фельчары сцвярджаюць, што гэта яны мне сказалі пра тое, што ў мяне разбітая галава. Згодна з іх сведчанняў, я сказала, што руку мне пашкодзілі ў бойцы. Гэта не праўда! Пасля ўдару дубінкай па галаве я апрытомнела ў машыне «хуткай». Як распавядаў мой хлопец, ў аўтамабіль мяне аднеслі фельчары. Памятаю, як прыйшла ў сябе ў аўто, убачыла шыну на руцэ і спытала, куды мяне вязуць.

«Хуткую» для Святланы выклікаў незнаёмы чалавек на ялінцы.

- Следчы даў мне паслухаць аўдыёзапісы тэлефоннага званка нейкага хлопца, які тэлефануе ў 103 і просіць дапамагчы дзяўчыне, якую ўдарылі па руцэ. На запісе чутны мой плач.

Выратавальніка Святланы пакуль не знайшлі. Высветлілася, што нумар зарэгістраваны на іншага чалавека, які не пражывае ў Менску.

Пасля публікацыі ў «Салідарнасці» начальнік менскай міліцыі ўзяў пад асабісты кантроль разбіральніцтва з нагоды канфлікту мянчанак і супрацоўнікаў АМАПу.

Святлану, ейнага хлопца і сябровак, якія былі разам на ялінцы ў Чыжоўцы ў навагоднюю ноч, выклікалі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Са слоў Святланы, у рамках службовага расследавання яе апытваў старшы інспектар у асаблівых даручэннях Байдун А.А.

- Ён распавёў, што супрацоўнікі АМАПу сцвярджалі, што мяне не было на ялінцы ў Чыжоўцы. Маёр запэўніў, што амапаўцы будуць праходзіць абавязковую праверку на дэтэктары хлусні. Чакаю яе вынікаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках