25 красавiка 2024, Чацвер, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску ўспыхнула эпідэмія адру?

У Ваўкавыску ўспыхнула эпідэмія адру?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У горадзе зарэгістравана ўжо 20 выпадкаў захворвання.

Лекары зарэгістравалі ў Ваўкавыску ўжо 20 выпадкаў адру. Такую лічбу ў гутарцы агенцтву БелТА назвала намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

"На сёння ў Ваўкавыску пацверджана 20 выпадкаў захворванняў на адзёр. За людзьмі, якія былі ў кантакце з хворымі, вядзецца медыцынскае назіранне. Гэта дазваляе своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне пацыентаў. Сярод кантактных жыхароў новых выпадкаў адру не выяўлена", - падкрэсліла Карабан.

Паводле ейных слоў, большасць выпадкаў захворвання выяўлена ў тых, хто не быў прышчэплены.

Падтып захворвання, зарэгістраваны ў Ваўкавыску, раней не быў зафіксаваны ў Беларусі. Яго фіксавалі ў розных краінах Еўропы, у тым ліку ва Украіне. Таму спецыялісты мяркуюць, што вірус быў завезены з нейкай еўрапейскай краіны.

Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя падкрэсліла, што адзіны навукова даведзены спосаб прафілактыкі захворвання - прышчэпка. Яе варта зрабіць найперш тым, хто часта выязджае за мяжу.

У Ваўкавыску адкрылі дадатковы пункт прышчэпак, які працуе з 8.00 да 20.00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках