30 красавiка 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палаце прадстаўнікоў ЗША падтрымалі штаб Трампа

2
У Палаце прадстаўнікоў ЗША падтрымалі штаб Трампа
ДОНАЛЬД ТРАМП

Камітэт выведкі Палаты прадстаўнікоў пастанавіў, што штаб Трампа не ўдзельнічаў у змове з РФ.

Чальцы камітэта выведкі Палаты прадстаўнікоў ЗША прыйшлі да высновы, што змовы паміж выбарчым штабам Дональда Трампа і Расеяй падчас прэзідэнцкай кампаніі 2016 года не было. Камітэт больш не будзе апытваць сведак, і рэспубліканцы, якія складаюць у ім большасць, рыхтуюць выніковую справаздачу аб расследаванні, паведаміў у панядзелак, 12 сакавіка, прадстаўнік ад штата Тэхас Майк Канвэй, паведамляе dw.com.

"Мы не знайшлі ніякіх довадаў змовы", - заявіў рэспубліканец. Ён таксама ўдакладніў, што экспэрты "выявілі пэўныя памылковыя выказванні, недарэчныя сустрэчы", аднак было б цяжка разглядаць гэтыя "ненаўмысныя кантакты" часткай змовы.

Няма довадаў, што Крамль аддае перавагу Трампу

Акрамя таго, справаздача рэспубліканцаў зняпраўджвае версію амерыканскіх спецслужбаў аб тым, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін аддае перавагу Дональду Трампу падчас выбарчай кампаніі ў ЗША. "Мы не здолелі зрабіць тую ж выснову, што і ЦРУ, пра тое, што (расейцы) хацелі дапамагчы Трампу", - сказаў далей Канвэй.

Пры гэтым у праекце дакладу рэспубліканцы пацвярджаюць выснову амерыканскай выведкі аб шырокамаштабным умяшанні расейскай стараны ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе, што ўносіць рознагалоссі падчас перадвыбарчай гонкі. Аднак Крэмль, мяркуюць рэспубліканцы, у кампанію Трампа, які выступіў кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, не ўмешваўся.

Дэмакраты абураюцца, Трамп радуецца

Праект 150-старонкавага дакумента 13 сакавіка будзе перададзены дэмакратам, паведаміў Канвэй. Даклад, падрыхтоўка якога доўжылася больш за год, будзе апублікаваны толькі пасля таго, як дэмакраты і прадстаўнікі спецслужбаў вывучаць яго змест.

Дэмакраты, са свайго боку, ужо заявілі, што не згодныя з высновамі рэспубліканцаў у камітэце выведкі і ўнясуць значныя праўкі ў прадстаўлены імі праект дакладу. Прадстаўнік дэмакратычнай партыі ў камітэце выведкі Адам Шыф у спецыяльнай заяве абвінаваціў рэспубліканскую большасць у імкненні абараніць інтарэсы прэзідэнта Трампа, а не інтарэсы краіны.

Сам прэзідэнт Трамп вітаў высновы рэспубліканскай большасці ў камітэце Палаты прадстаўнікоў, змясціўшы напісанае вялікімі літарамі паведамленне ў сваім мікраблогу ў Twitter, у якім гаворыцца што пасля 14 месяцаў расследаванняў камітэт не знайшоў ніякіх довадаў дачынення кампаніі Трампа да ўмяшання Расеі ў выбары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках