30 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зямельны падатак у рахунках: за што плацім

9
Зямельны падатак у рахунках: за што плацім

Сума можа адрознівацца дзякуючы тром асноўным чыннікам.

У рахунках артыкулы выдаткаў «Зямельны падатак» і «Арэндная плата за зямельны надзел» не належаць да асноўных або дадатковых жыллёва-камунальных паслуг, аднак спажыўцы штомесяц уносяць пэўныя сумы да аплаты.

Якім чынам праводзяцца налічэнні, разбіраўся карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

Як патлумачыла начальніца РДЦ №2 Партызанскага раёна Менска Галіна Ільніцкая, большасць надзелаў, на якіх стаяць шматкватэрныя дамы, знаходзяцца ў сталым або часовым карыстанні прадпрыемстваў-балансатрымальнікаў (ЖРЭА, ЖКГ). Уласнікі і наймальнікі кватэр, якія пражываюць у іх, плацяць зямельны падатак. Зямля пад дамамі-новабудоўлямі, якія належаць таварыствам уласнікаў і ЖБВК, можа давацца ў арэнду, адпаведна, жыхарам у паведамленні на аплату выстаўляецца арэндная плата за зямельны надзел.

- Гэтыя юрыдычныя нюансы не ўплываюць на сумы да аплаты, - адзначыла Галіна Ільніцкая. - Што ўплывае? Па-першае, месца размяшчэння жылога дома. У Менску існуе 283 ацэначныя зоны, для кожнай з іх устанаўліваецца кадастравы кошт 1 кв. м зямлі. Чым бліжэй да цэнтра, тым даражэй. Па-другое, плошча займанага домам зямельнага надзелу. Па-трэцяе, паверхавасць будынка. Пры аднолькавых памерах надзелаў, на якіх стаяць 5-павярхоўка і 9-павярхоўка, жыхары першай плацяць за «зямлю» больш, бо ў іх доме агульная плошча жылых памяшканняў меншая. Пры гэтым на кожную кватэру налічэнні праводзяцца суразмерна яе агульнай плошчы, колькасць жыхароў значэння не мае. Нарэшце, улічваюцца стаўка зямельнага падатку і які выкарыстаны каэфіцыент.

У якасці прыкладу спецыялістка падала разлік для дома №13 корпус 2 на вуліцы Карвата, агульная жылая плошча якога - 2 732,1 кв. м, а памер займанага зямельнага надзела - 0,3758 га. З улікам гэтых паказчыкаў і ацэначнай зоны зямельны падатак за год складае 458,03 рубля. За 1 кв. м жыхары кампенсуюць 0,168 рубля за год (458,03/2 732,1), або 0,014 рубля за месяц (0,168/12). Для кватэры плошчай 50 кв. м налічэнні ў рахунку за зямельны падатак складуць 0,7 рубля (0,014*50), або 70 капеек.

Згодна з арт. 194 Падатковага кодэкса, ад выплаты зямельнага падатку вызваляюцца:

- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і іншыя асобы, якія маюць права на льготнае падаткаабкладанне ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ветэранах";

- пенсіянеры ды інваліды I і II груп пры адсутнасці працаздольных асоб, якія пражываюць з імі супольна;

- шматдзетныя сем'і;

- грамадзяне, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і якія пражываюць у зонах наступнага адсялення і з правам на адсяленне;

- вайскоўцы тэрміновай службы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках