30 красавiка 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ультыматум Мэй: як Брытанія адкажа на справу Скрыпаля

19
Ультыматум Мэй: як Брытанія адкажа на справу Скрыпаля

Лондан можа выкарыстаць супраць Крамля шырокі спектр захадаў.

Брытанская прэм'ерка Тэрэза Мэй заявіла ў парламенце аб тым, што Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам, распрацаваным у Расеі.

"Альбо гэта было наўпроставае дзеянне расейскага ўрада супраць нашай краіны, альбо расейскі ўрад страціў кантроль над распаўсюджваннем патэнцыйна катастрафічна небяспечнага нервовага таксіну, і ён трапіў у чужыя рукі", - заявіла яна.

Мэй дала Расеі тэрмін да канца аўторка, каб даць тлумачэнні.

Калі адэкватных тлумачэнняў не будзе, як заявіла прэм'ер-міністарка, Вялікабрытанія прыме захады ў адказ, піша ВВС.

Але што можа зрабіць Лондан, калі ўрад канчаткова прыйдзе да высновы, што за нападам на Сяргея Скрыпаля і ягоную дачка стаіць Крэмль?

Выкарыстанне нервова-паралітычнага таксіну нагадвае аб атручэнні экс-афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі ў 2006 годзе, адзначаюць экспэрты Каралеўскага інстытута міжнародных дачыненняў (Chatham House), Джон Лоў і Джэймс Шэр.

Гэта не была аперацыя ў стылі "МакМафіі", выкананая супрацоўнікамі спецслужбаў, якія выйшлі з-пад кантролю, мяркуюць экспэрты.

"Калі б гэта было так, у Масквы было б яшчэ больш падстаў хвалявацца, чым у Лондана. З часоў хаосу 1990-х гадоў Пуцін аднавіў традыцыйную прэрагатыву дзяржавы ў галіне сакрэтных аперацый за мяжой, а ў гэтых рамках - прэрагатыва прэзідэнта дазваляць іх правядзенне. Гэта было пераканаўча прадэманстравана ў 2014 годзе ў Крыме, са з'яўленнем там "зялёных чалавечкаў", - піша экспэрт.

"Брытанскаму ўраду пасылаецца сігнал: "Мы ўважаем вас за слабых і не паважаем". За апошнія гады розныя склады ўрада Брытаніі дэманстравалі Расеі свае слабыя бакі", - пішуць Лоў і Шэр у артыкуле "Напад на Скрыпаля - гэта выпрабаванне для Брытаніі".

"Гэта выпрабаванне. Калі Злучанае Каралеўства будзе дзейнічаць жорстка, ці падтрымаюць яго хаўруснікі, або проста пажадаюць поспеху? Расейская "выведка боем" ставіць Брытанію ў цяжкае становішча", - сцвярджаюць аўтары артыкула.

БРЫТАНСКІ ФАРЫН-ОФІС, КУДЫ ВЫКЛІКАЛІ ДЛЯ ТЛУМАЧЭНЬНЯЎ РАСЕЙСКАГА АМБАСАДАРА
ФОТА: PA

Магчымыя захады

Два іншыя экспэрта Chatham House, Найджэл Гулд-Дэвіс і Джэймс Ніксі, пералічваюць захады, якія, на іх думку, можа распачаць Вялікабрытанія.

Дыпламатычныя санкцыі ці высылка дыпламатаў. "Выгнанне высокапастаўленых супрацоўнікаў расейскай выведкі, якія працуюць пад дыпламатычным або іншым прыкрыццём, у будучыні перашкодзіць Расеі праводзіць такія аперацыі", - пішуць экспэрты Chatham House.

Байкот чэмпіянату свету ў футболе. Аб магчымасці таго, што Брытанія байкатуе чэмпіянат свету ў футболе ў Маскве праз атручванне Скрыпаля, раней казаў кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан. У Chatham Hоuse уважаюць гэты захад за неэфектыўны: на думку экспэртаў, ён будзе сімвалічны, непапулярны ў Брытаніі, і наўрад ці яго падтрымаюць астатнія.

Забарона распаўсюджвальнікаў "фэйкавых навін". Экспэрты Chatham House цытуюць леташнюю справаздачу парламенцкага камітэта аб міжнародных стасунках: "Рост плыні фэйкавых навін у Брытаніі выклікае вялікую ўстурбаванасць... Брытанскія рэгулятары павінны далей супрацьдзейнічаць наўпроставай хлусні ў спансаванай расейскім урадам журналістыцы", - гаварылася ў ім. У гэтым кантэксце экспэрты кажуць аб забароне на вяшчанне ў Брытаніі расейскага агенцтва "Спадарожнік" і тэлеканала RT.

Санкцыі. "Брытанія даўно з'яўляецца важным фінансавым цэнтрам, дзе звязаныя з крамлём алігархі легітымізуюць сваё багацце. Карысць з гэтага здабываюць важныя людзі, якія падтрымліваюць ці дапамагаюць увасабляць расейскую палітыку", - пішуць экспэрты Chatham House. Заходнія санкцыі не перашкодзілі расейцам карыстацца паслугамі брытанскага фінансавага сектара. Брытанія павінна больш жорстка рэгуляваць гэтую сферу і эфектыўна змагацца з адмываннем грошай. Адна з магчымасцяў - прыняцце брытанскай версіі "закона Магніцкага", які дазваляе замарозіць актывы асоб, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека і карупцыі. Улічваючы велізарныя расейскія капіталы ў Брытаніі, гэты крок будзе паказальным і эфектыўным, мяркуюць экспэрты.

Барацьба ў кіберпрасторы. "Расея ўжо некаторы час дэманструе здольнасць да шпіянажу ў віртуальнай прасторы і выкарыстанні яе для падрыву сістэм кіравання ў заходніх краінах. Апошняя расейская кібератака на ўкраінскія аб'екты закранула таксама і Брытанію. Брытанія павінны быць гатовая да адказу, у выпадку калі гэта паўторыцца", - пішуць экспэрты Chatham House.

У якасці неабходных дадатковых захадаў экспэрты называюць больш шчыльнае ўзгадненне дзеянняў Брытаніі з хаўруснікамі з NАТО і выпрацоўку адзінай палітыкі ў дачыненні да Расеі з кантынентальнай Еўропай пасля "брэксіту".

РАССЛЕДАВАННЕ АБСТАВІНАЎ АТРУЧВАННЯ СКРЫПАЛЯ ТРЫВАЕ
ФОТА: GETTY IMAGES

Міжнародная каардынацыя

Ужо пасля выступу ў парламенце Тэрэза Мэй паведаміла, што звязалася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, каб "абмеркаваць спектр расейскай агрэсіі і прыйшла з ім да згоды ў тым, што для адказу на яе важна дзейнічаць супольна з паплечнікамі".

Генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што выкарыстанне нервова-паралітычнага таксіну "жудаснае і абсалютна непрымальна". Чыноўнікі NАТО абмяркоўваюць гэтую сітуацыю з Брытаніяй, дадаў ён.

На Даўнінг-стрыт заяўлялі, што не ўважаюць атручванне Скрыпаля выпадкам, які патрабуе выкарыстанне артыкул 5 статуту NАТО, дзе гаворыцца, што напад на аднаго чальца Альянсу прыраўноўваецца да нападу на ўсіх.

Аднак былы дарадца ў нацыянальнай бяспецы лорд Рыкетс заявіў, што ўсе захады будуць больш эфектыўнымі пры падтрымцы NАТО і Еўразвязу.

Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс назвала атручванне Скрыпаля "неразумным, неразборлівым і безадказным" крокам і заявіла, што ЗША маюць намер падтрымліваць "свайго найбліжэйшага супольніка", Брытанію.

Аднак Сандэрс не рабіла якіх-небудзь пэўных заяваў з нагоды таго, ці разглядаюць у Белым доме Расею адказнай за напад.

Што будзе рабіць прэм'ер?

Каментар Джэймса Ландэйла, дыпламатычнага карэспандэнта BBC.

Пытанне ў тым, што гатовая распачаць Тэрэза Мэй у сераду, пасля таго, як Расея што-небудзь адкажа, або адмовіцца гэта рабіць.

Будзе вельмі важна, колькіх міжнародных партнёраў яна зможа прыцягнуць на свой бок.

Адная справа - прыціснуць багатых расейцаў у Лондане, і іншая - забяспечыць дзеянні супраць Масквы на міжнароднай арэне.

Другое больш складана, асабліва ўлічваючы тое, што прэзідэнт Трамп пакуль не каментаваў напад у Салсбэры, а многія еўрапейскія партнёры шукаюць спосабы змякчыць санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

Мэй абяцае выкарыстаць "шырокі спектр захадаў", але пытанне ў тым, ці дастаткова гэтага, каб прымусіць Крэмль задумацца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках