28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў: Спадзяюся, што вяртанне імёнаў айцоў БНР урэшце адбудзецца

Уладзімір Арлоў: Спадзяюся, што вяртанне імёнаў айцоў БНР урэшце адбудзецца

У «Арт-Сядзібе» прайшла лекцыя пра асобаў БНР і іх лёсы.

Гісторык Уладзімір Арлоў адзначыў, што і на сёння невядомае месца пахавання многіх дзеячаў, якія спрычыніліся да актыўнай асветніцкай дзейнасці і развівалі беларускую нацыянальную ідэю, паведамляе «Радыё Рацыя»:

– Мяне хвалююць многія таямніцы лёсаў дзеячаў БНР. Ёсць людзі, якія папросту зніклі. Пра некаторых мы ведаем, калі хоць нейкую дату ведаем, дзе і калі трагічна скончыўся іх жыццёвы шлях – закатавалі, расстралялі. А пра некаторых мы практычна нічога не ведаем. Дзе іх магілы? Куды мы можам прыйсці і пакланіцца ім?

Уладзімір Арлоў правёў таксама і міні-прэзентацыю сваёй новай кнігі „Імёны Свабоды”, у якой некалькі дзясяткаў старонак прысвечаныя асобам дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках