19 верасня 2018, Серада, 16:55
На маршы
Рубрыкі

Мінпрацы: Да падвышэння пенсійнага ўзросту давядзецца вярнуцца

113

Пенсійная «рэформа» рэалізаваная не да канца.

Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак падчас жывой лініі ў «Сельскай газеце», пiша tut.by.

У намесніка міністра пацікавіліся магчымым падвышэннем пенсійнага ўзросту «пад еўрапейскія меркі» і павышэннем сумы пенсій.

- Пакуль цяперашняя праграма падвышэння пенсійнага ўзросту не рэалізаваная да канца. Рана загадваць наперад, але не выключана, што да пытання падвышэння пенсійнага ўзросту нам давядзецца вярнуцца, - адзначыў Аляксандр Румак. - Пераразлік пенсій будзе, але, хутчэй за ўсё, у другім паўгоддзі. На колькі яна вырасце, казаць заўчасна: сума прыбаўкі будзе залежаць ад аб'ёму грошай, якія паступілі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Аляксандр Румак нагадаў 74-гадовай пенсіянерцы, якая скардзілася, што атрымлівае пенсію 290 рублёў, з якіх 170 рублёў сыходзіць толькі на лекі і «камуналку», што гады працы пасля дасягнення пенсійнага ўзросту не бяруцца ў разлік працоўнага стажу. «Пахвальна, што вы прадаўжалі працаваць, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту», - сказаў намеснік міністра.