30 красавiка 2024, aўторак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее праз прагнозы аб павелічэнні здабычы ў ЗША

3
Нафта таннее праз прагнозы аб павелічэнні здабычы ў ЗША
Фота: Reuters

Здабыча рэсурсаў сланцавай нафты ў красавіку вырасце на 131 тысяч барэляў за дзень.

Кошты нафты ў аўторак прадаўжаюць негатыўную дынаміку папярэдняга гандлёвага дня, выкліканую прагнозамі мінэнэрга ЗША пра рост здабычы ў красавіку.

Пра гэта сведчаць звесткі біржавых таргоў на сайце Investing.com.

На Нью-Ёркскай таварнай біржы ф'ючэрсы на нафту маркі WTI з пастаўкай у красавіку ўпалі ў кошце на 0,15% да $61,27 за барэль. На ICE Futures Exchange нафту маркі Brent з пастаўкай у траўні патаннела на 0,09% да $64,89 за барэль.

У панядзелак абодва бэнчмаркі патаннелі прыкладна на адзін адсотак.

«Кошт нафты знізіўся праз боязь таго, што рост здабычы ў США... можа прывесці да павелічэння запасаў сыравіны ў краіне», - мяркуе аналітыкі банка ANZ.

Управа энэргетычнай інфармацыі (EIA) у сваім сакавіцкім аглядзе павысіла прагноз здабычы нафты ў ЗША ў 2018 годзе. Установа чакае, што аб'ём вытворчасці сыравіны ў ЗША ў сярэднім вырасце больш чым на 120 000 барэляў за дзень да 11,17 мільёна барэляў за дзень да чацвёртага квартала гэтага года. Папярэдні прагноз прадугледжваў рост да 11,04 мільёна барэляў за дзень.

Больш за тое, здабыча рэсурсаў сланцавай нафты ў ЗША ў красавіку вырасце на 131 000 барэляў за дзень да сакавіка да 6,95 мільёна барэляў за дзень - свежага максімуму, вынікае са звестак EIA.

У сераду інвестары чакаюць статыстыку аб запасах нафты ў ЗША за мінулы тыдзень. Свае звесткі апублікуюць Амерыканскі інстытут нафты (API) і міністэрства энэргетыкі ЗША. Аналітыкі прагназуюць, што запасы сыравіны ў краіне за тыдзень да 9 сакавіка выраслі на 1,5 мільёна барэляў, або на 0,35% - да 427,4 мільёна барэляў.

На 09:15 кошт нафты маркі Brent устаноўлены на ўзроўні 64,94 даляра за барэль. На адкрыцці Brent прадаваалася за 64,98 даляра за барэль, што на 3 цэнты вышэй за ўзровень закрыцця таргоў ($64,95).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках