30 красавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская песня для «Еўравізіі» трапіла ў Сеціва

Ізраільская песня для «Еўравізіі» трапіла ў Сеціва

Букмекеры разглядаюць песню Неты Барзілай за адную з фаварытак конкурсу.

Песня Toy, якую прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай выканае на «Еўравізіі-2018» у Лісабоне, трапіла ў інтэрнэт уночы 11 сакавіка, раней запланаванай прэм'еры, паведамляе Newsru.co.il.

На думку букмекераў Parimatch, Нета ўваходзіць у топ-3 меркаваных лідараў конкурсу разам з прадстаўнікамі Балгарыі і Эстоніі.

Сайт Walla News папярэджвае, што арганізатары могуць не дапусціць песню ізраільскай спявачкі, бо ў ёй згадваюцца гандлёвыя брэнды: Барбі, Пікачу і «Цуд-жанчына».

У лютым 25-гадовая Нета Барзілай перамагла ў шоў «Будучая зорка», на якім журы і тэлегледачы вызначаюць ўдзельніка «Еўравізіі» ад Ізраіля.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках