11 траўня 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура аб НЗ на «Беларуськаліі»: Замест 1% газу там было перавышэнне на 6-7%

5
Пракуратура аб НЗ на «Беларуськаліі»: Замест 1% газу там было перавышэнне на 6-7%

Распрацоўка рудніка вялася нетрадыцыйным спосабам.

У шахце «Беларуськалія», дзе пад абсыпаннем загінулі двое рабочых, «было перавышэнне на 6-7 адсоткаў» газу, - паведаміў tut.by пракурор Менскай вобласці Алег Лаўрухін.

- Крымінальная справа распачатая, невядома, чым яна скончыцца. Наколькі я зразумеў, руду спрабавалі падняць экспэрыментальным шляхам, распрацоўка вялася нетрадыцыйным спосабам. На папярэднім этапе можна сказаць, што адзін з працаўнікоў павінен быў кантраляваць утрыманне газу. Замест 1% там было перавышэнне на 6-7%. Спытаць цяпер няма ў каго, як праводзіліся замеры. Яшчэ рана казаць, чыя ў тым, што адбылося, віна, - патлумачыў сёння падчас прэс-канферэнцыі пракурор Менскай вобласці Алег Лаўрухін.

Нагадаем, 9 сакавіка 2018 года на падземным горным надзеле №10 рудніка 3-га рудакіраўніцтва ў змену з 11.50 да 18.50 пры выкананні комплексам ПКС-8 № 4 засечкі на тэхналагічную збойку 22б заходняга слупа гарызонту-620 м адбыўся раптоўны выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склала блізу 600м³ горнай масы. Праходчы камбайн і самаходны вагон апынуліся цалкам засыпаны выкінутай пародай. Пад абсыпаннем загінулі машыніст горных вымальных машын Максім Анатольевіч Іваноў і горнарабочы вычышчальнага забою Дзмітрый Анатольевіч Валько.

- Яны знаходзіліся пад той рудой, якая была выкінутая з даху, і знаходзіліся побач з абсталяваннем. Гэта значыць, як ні сумна, смерць наступіла імгненна, у долі сэкунды, калі адбылося абсыпанне даху, - растлумачыў гендырэктар прадпрыемства Іван Галаваты.

У дзень трагедыі на рудніку працавала блізу 150 чалавек, а ў кірунку, дзе адбылася аварыя, - 14 чалавек.

На «Беларуськаліі» кажуць, што прычынай здарэння сталі асаблівыя геалагічныя структуры - мульды, у ядрах якіх пад велізарным ціскам утрымліваюцца газы, у тым ліку метан. Менавіта трэці калійны гарызонт, дзе загінулі гарнякі, уважаецца за найбольш небяспечны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках