Відэафакт: Абрушванне тэнта і першыя хвіліны пасля надзвычайнага здарэння ў Гомелі
6- 13.03.2018, 14:18
- 19,131
У Сеціве апублікаваныя відэазапісы з камер назірання.
На іх відаць, як пад цяжарам снегу на людзей падаў дах коўзанкі на Косарава і што адбывалася адразу пасля здарэння, пішуць «Сильные новости».
Эксклюзіўныя відэакадры апублікаваў блогер Арцём Шапараў на Youtube-канале «Общество Гомель».
На запісе, зробленым вонкавай камерай, добра відаць, як пад цяжарам снегу абрушыўся брызентавы тэнт. У аб'ектыў унутранай камеры сам участак абрушвання не трапляе, аднак добра бачны момант надзвычайнага здарэння і пасля гэта рэакцыя людзей.
Акрамя таго, блогер прыводзіць аповед супрацоўніка коўзанкі, з якога вынікае, што пацярпелых людзей ратавалі, у першую чаргу, простыя грамадзяне.
Кадры стану коўзанкі пасля НЗ не пакідаюць сумнення, што справа была менавіта ў абрыве брызентавага тэнта, а не ў «падзенні снегу» з даху, як пісалі некаторыя СМІ.