11 траўня 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай з замежных моваў

10
25% выпускнікоў школ не валодаюць ніводнай з замежных моваў

Самы нізкі ўзровень валодання - у навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.

Спецыялісты Даследчага цэнтра ІПМ папрасілі беларускіх выпускнікоў ацаніць свой узровень валодання замежнай мовай. Апытанне прынясло наступныя вынікі: 25% школьнікаў мяркуюць, што не валодаюць ніводнай з замежных моваў, а сярод навучэнцаў гімназій такіх 21%, паведамляе «Еўрарадыё».

Большасць рэспандэнтаў адказала, што валодаюць замежнай мовай на базавым або элементарным узроўні. Апытанне праведзенае ў другой палове 2017 года, сярод рэспандэнтаў - 1 тысяча чалавек:

Існуюць гендэрныя адрозненні ва ўзроўні валодання мовамі, а таксама адрозненні ў залежнасці ад тыпу навучальнай установы. Замежнымі мовамі не валодаюць 24,3% мужчын і 16,2% жанчын. А высокі ўзровень валодання мовай адзначаюць 4,3% мужчын і 7,4% жанчын.

Самы высокі ўзровень валодання замежнымі мовамі, на ўласную ацэнку рэспандэнтаў, дэманструюць навучэнцы гімназій і ліцэяў. Самы нізкі ўзровень у навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.

Пры гэтым 59% «выдатнікаў» і 48,5% «харашыстаў» гатовыя з'ехаць працаваць за мяжу, калі там ім прапануюць добрыя ўмовы. Гэта высокія міграцыйныя паказчыкі. А тых, хто не збіраецца працаваць за мяжой ні пры якіх абставінах, сярод апытаных усяго 21% і 17,3% адпаведна:

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках