19 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мова супраціву крымскіх татараў

1
Мова супраціву крымскіх татараў
ФОТА: KRYM.ORG

Як на паўвостраве перамагае імкненне быць у Еўропе.

Чаму Расея навязвае Украіне сваю моўную палітыку і заяўляе пра «прыгнёт расейскамоўных»? Ці выконваецца ў Крыме закон «аб трох дзяржаўных мовах»? І ці ёсць запыт на вывучэнне ўкраінскай і крымскататарскай?

Пра тое журналісты «Крым. Реалии» пагаварылі з каардынатарам руху «Простір свободи» Тарасам Шамайдам і аналітыкам украінскага Цэнтра грамадзянскай асветы «Альменда» Алегам Ахрэдзькам.

- Навошта Расея крытыкуе ўкраінскую версію закона аб мовах, Тарас?

Шамайда: Расея крытыкуе не проста нашу моўную палітыку, а публічна адмаўляе Украіне ў праве на існаванне, у праве на дзяржаву. Апошні выступ Уладзіміра Пуціна паказаў, што ён уважае былыя рэспублікі СССР за частку Расеі. Фактычна, гэта перайманне гітлераўскай рыторыкі. Такой жа абсурднай была рыторыка 2014 года, калі расейцы сцвярджалі, нібыта ў Крыме будуць ушчамляць правы расейскамоўных. Хутчэй, наадварот: яшчэ да анэксіі крымская аўтаномія ў складзе Украіны не давала магчымасці ўкраінцам вучыць родную мову гэтак жа, як на мацерыку.

- Гэта пры значным попыце, ці не так?

Шамайда: Так. Андрэй Шчакун - адзін з лідараў крымскага Еўрамайдану - распавядаў мне, як сабраў у Бахчысараі 200 заяў ад бацькоў школьнікаў і дамагаўся адкрыцця ўкраінскай школы. Але гэтага не адбывалася гадамі. Да 2014 года толькі 10% школьнікаў у Крыме навучаліся па-ўкраінску. Пры гэтым у такія навучальныя ўстановы выстройваліся чэргі. Улады аўтаноміі былі прарасейскімі, і за 25 гадоў Украіна не забяспечыла суцэльнай моўнай, інфармацыйнай, культурнай палітыкі ў Крыме, якая б нікога не ўшчамляла і дазваляла свабодна карыстацца ўкраінскай, расейскай, крымскататарскай мовамі на паўвостраве.

- Ці вывучаюць у крымскіх школах украінскую мову, як кажуць расейскія ўлады, Алег?

Ахрэдзька: Афіцыйна Расея быццам бы дае магчымасці для вывучэння ўкраінскай мовы ў Крыме. Але як заўсёды ідзе палітыка падвойных стандартаў. Сайт мясцовага Міністэрства адукацыі піша, што ў Крыме 12-13 тысяч школьнікаў вывучаюць украінскую мову. Я здзіўляюся, чаму так мала - не 40, не 50 тысяч. А ўся справа ў тым, што гэта навучанне праходзіць у пазаўрочны час! І потым, важны змест: тая ж расейская прапаганда, але з перакладам на ўкраінскую, не становіцца ад гэтага лепшай.

- Як вы думаеце, ці ёсць цяпер у крымчакоў попыт на вывучэнне ўкраінскай мовы?

Ахрэдзька: У крымчакоў ёсць неабходнасць вывучаць украінскую мову. Яна становіцца мовай супраціву, прычым не толькі для актыўных украінцаў, якія засталіся на паўвостраве, але і для тых, каго ўся гэтая «расейскасць» ужо надакучыла. Напрыклад, прыезджым пачынаюць адказваць на ўкраінскай, моладзь імкнецца на ёй размаўляць. Акрамя таго, вывучэнне ўкраінскай мовы - магчымасць далучыцца да Еўропы. Навучанне ў крымскіх ВНУ вядзе да ізаляцыі, а ў расейскіх ужо прыбралі бясплатныя квоты для крымчакоў.

- Як Украіна можа дапамагчы ім?

Ахрэдзька: Ёсць шмат дыстанцыйных курсаў накшталт Prometheus. Але мы не ведаем, чаму туды не заводзіцца фінансаванне для стварэння нядзельных школ, дадатковых школ, надомнага навучання.

Шамайда: Сапраўды, трэба больш прасоўваць у інтэрнэце дыстанцыйныя курсы для крымчакоў. На жаль, праводзіць іх на акупаванай тэрыторыі, як прапанаваў Алег, небяспечна - гэта значыць, нарывацца на рэпрэсіі. У людзей, якія адкрыюць украінскія школы або курсы, адразу ж «знойдуць» зброю, наркотыкі і гэтак далей. На жаль, такія цяперашнія рэаліі Крыма пад расейскім кіраўніцтвам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках