19 красавiка 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прапанавала РФ дарожную мапу для ўрэгулявання «малочнага канфлікту»

2
Беларусь прапанавала РФ дарожную мапу для ўрэгулявання «малочнага канфлікту»

Забарона Рассельгаснагляду ўвойдзе ў дзеянне 15 сакавіка.

Беларусь прапануе Расеі прыняць дарожную мапу для ўрэгулявання пытанняў паставак малака, паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, піша БелТА.

Са слоў міністра, Беларусь прадоўжыць перамовы з Расеяй для ўрэгулявання сітуацыі з пастаўкамі малака і малочнай прадукцыі. Найбліжэйшым часам у Маскве для абмеркавання гэтага пытання запланаваная сустрэча на ўзроўні віцэ-прэм'ераў.

«Мы прапанавалі для ўрэгулявання дарожную мапу, у якой пазначаныя пазіцыі Беларусі, улічаныя пазіцыі Расейскай Федэрацыі. Упэўнены, што разгляд і прыняцце гэтай дарожнай мапы здыме забарону паставак нашых прадпрыемстваў на расейскі рынак», - адзначыў Леанід Заяц.

«Ва ўсіх ёсць шанцы, каб сесці за стол перамоваў і дамовіцца пра доступ нашай прадукцыі на рынкі Расеі», - мяркуе міністр.

У сакавіку плануецца правесці супольную калегію аграрных міністэрстваў Беларусі і Расеі, дзе будуць разглядацца балансы харчавання. Гэтыя балансы затым стануць асновай для паставак прадукцыі на расейскі рынак. Леанід Заяц падкрэсліў, што сёння можна з упэўненасцю казаць аб якасці беларускага малака.

«З упэўненасцю магу сказаць, што рэшткаў антыбіётыкаў у нашай прадукцыі няма і не можа быць. Сыравіна, якая сёння паступае з гаспадарак на малочнае прадпрыемства, зазнае вельмі грунтоўны кантроль. Той жа самы кантроль ёсць і ў працэсе перапрацоўкі. Пры адгрузцы гатовай прадукцыі кожная партыя даследуецца ў лабараторыях», - растлумачыў міністр.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі на 15 сакавіка. Першапачаткова заяўлялася аб забароне на пастаўкі з 26 лютага, затым забарона пераносілася на 6 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках