20 красавiка 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Беразавец: Ястраба Тылерсана змяніў ястраб Пампеа

Тарас Беразавец: Ястраба Тылерсана змяніў ястраб Пампеа
ТАРАС БЕРАЗАВЕЦ
ФОТА: GLAVRED.INFO

Расеі ад гэтага дакладна лепш не будзе.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зняў Рэкса Тылерсана з пасады дзяржаўнага сакратара ЗША і прызначыў на гэтую пасаду кіраўніка ЦРУ Майка Пампеа праз канфлікт, які развіваўся апошнія паўгода. Такое меркаванне выказаў у Facebook дырэктар праграмы «Нацыянальная бяспека і абарона» Украінскага інстытута будучага, палітолаг Тарас Беразавец, паведамляе «Гордон».

«Ястраба Тылерсана змяніў ястраб Пампеа. Расеі ад гэтага дакладна лепш не будзе, а Украіна можа толькі набыць. Канфлікт Трампа з Тылерсанам выспяваў апошнія паўгода. Дзяржсакратар адчуваў і паводзіў сябе з Трампам нароўні, абсалютна незалежна. І выказваў сваю нязгоду ў многіх пытаннях, уключаючы Блізкі Усход і КНДР», - напісаў ён.

«Чаго чакаць ад Пампеа? Ну а чаго чакаць ад дырэктара найбуйнейшай і самай магутнай спецслужбы свету? Любіць Расею - гэта дакладна не тое, чаму вучаць у ЦРУ з пялёнак. Ён будзе больш рахманы, чым Тылерсан, але будзе дзейнічаць з аглядкай на Кангрэс. І агулам роля Дзярждэпу пры цяперашняй адміністрацыі істотна паменшылася. Усё вызначаюць Белы дом і Кангрэс», - падсумаваў Беразавец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках