17 красавiка 2024, Серада, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Дзякуй людзям, якія трымаюцца за незалежны прафзвяз

Генадзь Фядыніч: Дзякуй людзям, якія трымаюцца за незалежны прафзвяз
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: «САЛІДАРНАСЦЬ»

«Справа прафзвязаў» толькі загартавала актывістаў РЭП.

Незалежнаму прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) мясцовыя ўлады забараняюць праводзіць пікеты да Дня Канстытуцыі. Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў 13 сакавіка старшыня прафзвязу Генадзь Фядыніч.

«Актывісты рэгіянальных арганізацый падалі заяўкі на правядзенне 15 сакавіка 15 пікетаў. На гэты момант ужо атрымана 12 адказаў ад мясцовых уладаў. І абсалютна ўсе яны адмоўныя. Думаю, што і астатнія тры будуць такія ж», - кажа Фядыніч.

Заяву аб выхадзе з прафзвязу напісаў толькі адзін чалавек

Колькасць актывістаў незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), якіх Следчы камітэт апытаў паводле справы аб «нявыплаце падаткаў», пераваліла за паўтысячы.

«У мяне склалася ўражанне, што следчыя хочуць даведацца: а ці сапраўды наш прафзвяз мае тую колькасць людзей, пра якую заяўляе? І цяпер яны ведаюць - так. Уявіце сабе, пад такім ціскам нашы актывісты трымаюцца. Пакуль была толькі адна заява аб выхадзе з прафзвязу. І дзякуй Богу! І дзякуй людзям, якія трымаюцца за прафзвяз, які яны ж самі і стварылі», - сказаў Генадзь Фядыніч.

Прафзвязу РЭП не вяртаюць кампутары, чакаюць адказу са Швэцыі і Даніі

Ні кампутараў, ні іншай тэхнікі, сканфіскаванай летам 2017 года, прафзвязу дагэтуль не вярнулі. «Яны кажуць, што яшчэ не правялі экспэртызу ўсіх кампутараў. Ну колькі ж яе можна праводзіць?! Ужо ж прайшло больш за паўгода», - абураецца Фядыніч.

Апошні раз яму паведамілі, што следчыя напісалі лісты ў Швэцыю і Данію з просьбай дапамагчы ім разабрацца з гэтай справай.

«Не ведаю, чаму абралі менавіта гэтыя краіны. Там знаходзяцца нашы сталыя партнёры ў міжнародным аб'яднанні прафзвязаў прамысловых рабочых свету (IndustriALL). Але ж у нас такія ж сяброўскія стасункі і з немцамі, і з італійцамі, і шмат з кім яшчэ», - кажа прафсаюзны лідар.

З гісторыі «справы прафзвязу РЭП»

Кіраўніка прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і прафсаюзнага бухгалтара Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 года, на іх завялі крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў у асабліва значнай суме. У той жа дзень пасля ператрусаў у офісах РЭП Фядыніча вызвалілі, а Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка. Перад вызваленнем з-пад варты 2 кастрычніка ў яго, як і ў Фядыніча, узялі падпіску аб нявыездзе, а справу прадоўжылі яшчэ на 3 месяцы.

Апошні раз справу прадоўжылі да 1 траўня 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках