Віталь Радзівонаў: Пра 100-годдзе БНР павінны ведаць усе беларусы
- 13.03.2018, 18:06
- 9,498
Экс-футбаліст барысаўскага БАТЭ распавёў пра сваё стаўленне да Дня Волі.
Спартыўны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ Віталь Радзівонаў выказаўся пра 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе Еўрарадыё.
«На сённяшні дзень у мяне такая пазіцыя склалася ў дачыненні да святаў. Я не святкую нічога, акрамя дзён нараджэнняў маіх сямейнікаў. Гэтае свята для мяне з'яўляецца больш гістарычнай датай, чым святам, калі я буду рабіць нейкія дзеянні. Проста для мяне гэта гістарычная дата, якую павінны ведаць усе беларусы», - сказаў Радзівонаў.