18 красавiка 2024, Чацвер, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане памёр паплечнік Барыса Беразоўскага

8
У Лондане памёр паплечнік Барыса Беразоўскага
МІКАЛАЙ ГЛУШКОЎ

Алігарх з 2010 года жыў у Вялікабрытаніі, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Паплечнік збеглага бізнэсоўца Барыса Беразоўскага Мікалай Глушкоў памёр на 69-м годзе жыцця. Пра гэта ў сацсетках паведаміў уладальнік расейскай газеты «Ведомости» Дзям'ян Кудраўцаў, які раней таксама цесна супрацоўнічаў з Беразоўскім.

«Мікалай Глушкоў. 1949-2018», - напісаў Кудраўцаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Прычыны смерці пакуль не паведамляюцца.

У 1990-я гады Глушкоў займаў пасаду намесніка кіраўніка кампаній «ЛогоВАЗ» і «Аэрофлот».

У 1999 годзе ён быў прыцягнуты да следства паводле справы «Аэрафлоту», паводле якой таксама вылучаліся абвінавачванні супраць Бярозаўскага. Следствам было ўстаноўленае, што Мікалай Глушкоў уваходзіў у злачынную групу разам з Барысам Беразоўскім. З красавіка 1996 года да красавіка 1999 года ён пераканаў на той момант кіраўніка «Аэрафлота» Яўгена Шапашнікава ўзяць буйныя валютныя пазыкі нібыта для фінансавага аздараўлення кампаніі. У выніку гэтыя грошы былі выкрадзеныя.

Пазней Глушкову інкрымінавалі яшчэ і ўцёкі з лякарні, дзе ён знаходзіўся пад вартай.

У 2004 годзе Савелаўскі суд Масквы апраўдаў Глушкова ў абвінавачванні ў махлярстве і адмыванні сродкаў, але прызнаў яго вінаватым у злоўжыванні паўнамоцтвамі і спробе ўцёкаў і прысудзіў да трох гадоў і трох месяцаў зняволення. З улікам таго, што пад вартай ён знаходзіўся са снежня 2000 года, Глушкоў быў вызвалены ў зале суда.

У студзені 2017 года расейскія СМІ паведамілі пра аднаўленне справы ў Савелаўскім судзе Масквы.

Як пісала «Вечерняя Москва», мужчыну ставілі ў віну абвінавачванні ў крадзяжы амаль 123 мільёнаў даляраў у авіякампаніі ў 1990-х гадах.

- Суд, выслухаўшы меркаванні бакоў, прыйшоў да высновы, што ў справе неабходна яшчэ разгледзець шэраг довадаў і аднавіць судовае следства, - заявіў суддзя Дзмітрый Макаранка.

Суд над абвінавачаным праходзіў без яго ўдзелу, бо з 2010 года Глушкоў жыў у Вялікабрытаніі, дзе атрымаў палітычны прытулак. Мікалая Глушкова прызналі вінаватым у махлярстве ў асабліва буйных сумах і завочна прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Пасля смерці Барыса Беразоўскага ў сакавіку 2013 года Глушкоў заявіў, што ні хвіліны не верыць у самагубства свайго сябра.

- Я адкідаю самагубства. Гэта абсалютна не асацыюецца з маім разуменнем характару майго адзінага сябра, - распавёў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках