20 красавiка 2024, Субота, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Праз Воршу ідзе вайсковая тэхніка

25
Фотафакт: Праз Воршу ідзе вайсковая тэхніка

Вайсковая тэхніка зноў выйшла з частак і актыўна перасоўваецца па тэрыторыі краіны.

Нядаўна эшалон баявой тэхнікі быў заўважаны ў Магілёве. А 13-га сакавіка раніцай іншы эшалон тэхнікі можна было ўбачыць у Воршы на станцыі Цэнтральная, піша сайт orsha.eu.

ФОТА: MOGILEV.ONLINE

Калі ў Магілёве бачылі самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, то праз Воршу ішла тылавая тэхніка: грузавікі, палявыя кухні і г.д.

ФОТА ORSHA.EU

12 сакавіка на сваім канале ў ю-туб беларускае міністэрства абароны апублікавала відэа у якім гаворыцца, што пачынаецца праверка боегатоўнасці войска.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, у Барысаве вайскоўцаў прывялі ў вышэйшую баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках