16 красавiка 2024, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве ўпершыню апублікавалі ўнікальнае фота дома Луцкевічаў

1
У Сеціве ўпершыню апублікавалі ўнікальнае фота дома Луцкевічаў
ФОТА: RFE/RL

Фатаграфія была зробленая падчас Другой сусветнай вайны.

У менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар ідэолагаў беларускай дзяржаўнасці Антона і Івана Луцкевічаў. Знак паставілі менавіта пад таполяй, якая расла каля дома Луцкевічаў.

«Радыё Свабода» апублікавала ўнікальную фатаграфію дома Луцкевічаў у Менску, зробленую падчас Другой сусветнай вайны. Арыгінал фатаграфіі знаходзіцца ў сямейным архіве Багдана Андрусішына (Данчыка).

На фатаграфіі: Яніна Каханоўская (бабуля Данчыка) і Эмілія Луцкевіч-Шабуня (прабабуля, сястра Івана і Антона Луцкевічаў).

Да Другой сусветнай вайны на месцы парку Янкі Купалы была жылая забудова. Браты Луцкевічы пераехалі ў Менск з Лібава ў 1896 годзе і жылі на тагачаснай Садовай вуліцы. Тут, ля цяперашняга Купалаўскага музея, стаялі хаты іх сем'і.

Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, згодна з якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках