18 красавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп верыць у датычнасць Расеі да атручвання Скрыпаля

7
Трамп верыць у датычнасць Расеі да атручвання Скрыпаля

Прэзідэнт ЗША гатовы прыняць як факт версію, што за атручваннем былога разведчыка стаяць расейскія ўлады.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў брытанскую версію пра датычнасць уладаў Расеі да атручвання Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, піша «Нямецкая хваля».

«Мне здаецца, што гэта Расея - грунтуючыся на доказах, якія яны сабралі», - заявіў Трамп у аўторак, 13 сакавіка. «Мне здаецца, яны ўважаюць, што гэта Расея, і я, вядома, прыму гэтая выснова як факт», - дадаў прэзідэнт.

«Калі пацвердзіцца, што за гэтым атручваннем стаіць Расея, гэта будзе вельмі сур'ёзны інцыдэнт», - заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel), падкрэсліўшы, што Бэрлін «рашуча асуджае гэты напад з прымяненнем забароненай хімічнай зброі». У сваю чаргу канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) заявіла, што чакае ад Масквы «хуткага адказу на абгрунтаваныя пытанні брытанскага ўрада».

Раней брытанскі міністр замежных спраў Барыс Джонсан паведаміў, што жорсткая пазіцыя Лондана сустрэла міжнародную падтрымку. «Мяне натхніла гатоўнасць нашых сяброў прадэманстраваць нам падтрымку і салідарнасць», - заявіў Джонсан.

Дзень на тлумачэнне

Вялікабрытанія дала Расеі дзень на тое, каб праясніць сітуацыю з атручваннем Скрыпаля і ягонай дачкі нервова-паралітычным рэчывам тыпу «Навічок», які распрацоўваўся ў СССР і пасля ў Расеі.

У сваю чаргу кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не мае намеру адказваць на ультыматум Вялікабрытаніі, пакуль не атрымае доступ да матэрыялаў справы.

Былы расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія 4 сакавіка былі выяўленыя без прытомнасці ў брытанскім Солсберы і знаходзяцца ў бальніцы ў крытычным стане. Следства выставіла версію атручвання нервова-паралітычным рэчывам, магчыма, расейскай вытворчасці. У 2006 годзе Скрыпаль быў асуджаны ў Расеі за шпіянаж на карысць брытанскай выведкі, а ў 2010 годзе - атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі ў рамках абмену шпіёнамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках