28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусэль чакае ад Лондана канкрэтных прапаноў што да «Брэксіту»

1
Брусэль чакае ад Лондана канкрэтных прапаноў што да «Брэксіту»

Да выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу застаўся ўсяго адзін год.

Еўрапейскі Звяз чакае ад Лондана канкрэтных прапаноў пра яго будучыя стасункі з краінамі Еўразвязу пасля выхаду Вялікабрытаніі са складу ЕЗ («Брэксіта»).

Як піша «Нямецкая хваля», пра гэта заявіў, выступаючы ў Еўрапарламенце ў аўторак, 13 сакавіка, старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер. «Пара ператварыць слова ў дамовы, пра абяцанні - у пагадненне», падкрэсліў Юнкер, нагадаўшы, што да «Брэксіта» застаецца ўсяго адзін год.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўразвязу маюць намер падчас саміту 22-23 сакавіка сфармуляваць адзіную пазіцыю Брусэля на пераходны перыяд пасля «Брэксіта», які адбудзецца 29 сакавіка 2019 года. Падчас гэтага перыяду часткова захаваюцца прынцыпы эканамічнай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Вялікабрытаніі.

Раней Еўразвяз паведаміў, што ў рамках будучага пагаднення пра свабодны гандаль Вялікабрытанія не можа спадзявацца на неабмежаваны доступ да рынку ЕЗ. Нельга імкнуцца да статусу «трэцяй краіны» і ў той жа час мець прывілеі, даступныя сябрам ЕЗ, напрыклад, у гандлі, мяркуе кіраўнік дэлегацыі ЕЗ на перамовах аб «Брэксіце» Мішэль Барні.

У чаканні «заспакаяльнага сігналу»

Прамыслоўцы з абодвух бакоў асцерагаюцца жорсткага варыянту «Брэксіту» без новага пагаднення. Такая сітуацыя, паводле ацэнак экспэртаў, можа абысціся кампаніям у мільярды еўраў. Ёахім Ланг (Joachim Lang), галоўны выканаўчы сакратар Федэральнага аб'яднання нямецкай прамысловасці, хацеў бы атрымаць ад брытанскага ўрада «заспакаяльны сігнал».

У Аб'яднанні нямецкіх машынабудаўнікоў і вытворцаў прамысловага абсталявання (VDMA) спадзяюцца, што Вялікабрытанія і ЕЗ прыйдуць да адзінага меркавання пра мытны саюз паміж імі. Такі рэжым дазволіць пазбегнуць многіх цяжкасцяў падчас «Брэксіту», мяркуе генеральны дырэктар VDMA Ціла Бродтман (Thilo Brodtmann). У сваю чаргу заключэнне толькі дамоўленасці пра свабодны гандаль значна пагоршыць сітуацыю, мяркуе Бродтман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках