24 красавiка 2024, Серада, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўчанін: Бачыў цуд, як у нашым доме работнікі ЖЭУ збівалі ледзяшы снежкамі

6
Барысаўчанін: Бачыў цуд, як у нашым доме работнікі ЖЭУ збівалі ледзяшы снежкамі

Работнікі ЖКГ выкарыстоўваюць «сучасныя» метады.

Раніцай на рэдакцыйную пошту ex-press.by прыйшоў ліст, у якім маладзён распавядае пра «сучасныя» метады барацьбы з ледзяшамі на дахах, якія выкарыстоўваюцца барысаўскімі работнікамі ЖКГ.

«У доме «смажаць» батарэі так моцна, што ўсё цячэ і плыве. Учора бачыў цуд, як у нашым доме на вуліцы Ватуціна, 24а работнікі ЖЭУ-3 збівалі ледзяшы снежкамі, і гэта 21 стагоддзе! Жах нейкі. Яшчэ хочацца спытаць, цi нармальна, што мы ацяпляем паветра ў двары і плацім яшчэ за гэта?», - піша барысаўчанін.

У УП «Жыллё», пачуўшы пра гэта, здзівіліся такому спосабу барацьбы з ледзяшамі, і распавялі, як барысаўскія камунальнікі змагаюцца са снегам і лёдам на дахах:

- Работнікамі ЖЭУ заказваецца вышка, і ўжо адмыслова навучаныя людзі збіваюць ледзяшы. Жыхары самі могуць пакідаць заяўкі ў сваім ЖЭУ. У квітанцыях ёсць кантакты вашага ЖЭУ, у які вы можаце звярнуцца для развязання якіх-небудзь пытанняў.

З такім вялікім «ураджаем» лёду работнікі камунальных службаў у папярэднія гады не сутыкаліся. Праблема заявіла пра сябе з канца лютага, калі пайшлі моцныя снегапады, і застаецца актуальнай дагэтуль. Штодня на барацьбу з ледзяшамі выязджаюць брыгады навучаных работнікаў. Перапады тэмпературы не гуляюць на карысць камунальных службаў. Працаваць даводзіцца ў рэжыме нон-стоп, без выхадных. Ліквідацыю ледзяшоў не вядуць хіба што толькі ўначы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках