11 траўня 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Сахоненка здабыла другі залаты медаль на Паралімпіядзе

2
Святлана Сахоненка здабыла другі залаты медаль на Паралімпіядзе
СВЯТЛАНА САХОНЕНКА І РОМАН ЯШЧАНКА
ФОТА AP – БЕЛТА

Беларуска перамагла ў вызначальным забегу спрынту на 1,5 км класічным ходам.

Беларуска Святлана Сахоненка здабыла другі залаты медаль на XII зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане, паведамляе БелТА.

У вызначальным забегу спрынту на 1,5 км класічным ходам сярод слабавідушчых атлетаў разам са сваім партнёрам Раманам Яшчанка, які вёў яе па дыстанцыі, яна перасекла фінішны створ першай.

Для Святланы Сахоненкі гэта ўжо другі залаты медаль на зімовай Паралімпіядзе. Раней яна заняла першае месца ў гонцы на 15 км вольным стылем і стала бронзавай прызёркай у біятлоне на 6 км.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках