2 траўня 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да $3 мільёнаў: якія дамы прадаюць у Драздах

21
Да $3 мільёнаў: якія дамы прадаюць у Драздах

Убранне камяніц кантрастуе з эканамічнай сітуацыяй у Беларусі.

Катэджная забудова ў Драздах пачала фармавацца ў 2000-х гадах, калі на выдадзеных правадыром надзелах сталі масава будавацца чыноўнікі. Некаторыя з іх дагэтуль жывуць тут, хтосьці перапісаў дамы на дзяцей і сваякоў, а хтосьці захацеў развітацца з «камфортам загараднага жыцця ў горадзе» і з «суседзямі, блізкімі паводле сацыяльнага статуту».

Партал tut.by зрабіў падборку дамоў, якія цяпер прадаюцца ў Драздах.

На вуліцы Пакроўскай

Камяніца плошчай 280 квадратных метраў, двухузроўневая. Будавалася, як і большасць катэджаў чыноўнікаў, у 2006 годзе.

На другім узроўні не ва ўсіх памяшканнях ёсць аздабленне. Пляц - 9 сотак. Хочуць за дом 900 тысяч даляраў.

У Залатым завулку

У Драздах восем завулкаў - Пакроўскі, Ціхі, Салаўіны, Дароўскі, Азёрны, Агатавы, Ізумрудны і Залаты. У апошніх трох - самая вялікая канцэнтрацыя дамоў чыноўнікаў. Цяпер у Залатым завулку прадаюць камяніцу плошчай 540 квадратных метраў. Год пабудовы - 2006-ы. Плошча надзелу ў аб'яве не пазначаная.

У доме восем жылых пакояў, у кожнай спачывальні ёсць санвузел з ваннай або душавой кабінай, гаворыцца ў аб'яве. На першым паверсе размешчаная гасцёўня на 85 квадратных метраў, якая мае асобны ўваход знадворку, а таксама ўваход з хола дома.

У доме таксама ёсць басэйн з падсветкай і вадзяной гарматай. Гараж разлічаны на адзін самаход.

Асабняк прадаюць за 1,5 мільёна даляраў.

У Салаўіным завулку

Камяніцу, гатовую на 80% і без чыставога аздаблення, прадаюць у Салаўіны завулку. Плошча дома - 460 квадратных метраў, надзел - 8 сотак.

Сцены з клінкернай цэглы, дах - сланцавы. Год пабудовы - 2012-ы.

У аб'яве гаворыцца, што ўнутраная прастора падрыхтаваная пад аздабленне і ў якасці ілюстрацый выкладзена некалькі эскізаў, як гэта можа выглядаць.

Катэдж прадаецца за 1,05 мільёна даляраў.

У Пакроўскім завулку

Асабняк плошчай 700 квадратных метраў. Год пабудовы не пазначаны.

На першым паверсе размешчаныя кухня-гасцёўня з жылым пакоем і адкрытай тэрасай, на другім - тры спальні з гардэробнай і ванным пакоем.

На цокальным паверсе размешчаны комплекс СПА, басэйн, саўна з душавой, масажны кабінет. На паверсе таксама ёсць памяшканне для хатняга кінатэатра. Надзел - 9 сотак. Гараж на два аўтамабілі.

Кошт - 1,47 мільёна даляраў.

На вуліцы Ціхай

Самая дарагая прапанова ў Драздах - камяніца на вуліцы Ціхай. За яе хочуць 2,99 мільёна даляраў.

Плошча дома - 630 квадратных метраў. Надзел 12 сотак «размешчаны ў глыбіні забудовы, у адным з адасобленых камерных мястэчак», гаворыцца ў аб'яве.

І наогул, той, хто купіць гэты дом, будзе жыць у «самай дарагой катэджнай забудове ў сталіцы сярод людзей, блізкіх паводле сацыяльнага статусу». Пры гэтым гарантуецца, што прапанаваны палац упісваецца ў «стылёвае адзінства архітэктурнага ансамбля суседніх дамоў».

У доме чатыры ўзроўні, і ў ім ёсць усё - спачывальні і жылыя пакоі, гасцёўні, гардэробныя, камінная і фітнэс-залы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках