28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: На мяжы канфіскавалі тры кактусы, якія вёз у падарунак

5
Андрэй Стрыжак: На мяжы канфіскавалі тры кактусы, якія вёз у падарунак
АНДРЭЙ СТРЫЖАК
ФОТА: FACEBOOK

Актывіст прафзвязу РЭП абскарджвае незаконнaе затрыманне на мяжы.

Актывісты прафзвязу РЭП з Гомеля Андрэй і Яўген Стрыжакі 13 сакавіка былі затрыманыя на беларуска-літоўскай мяжы на памежным пераходзе «Каменны Лог». Пра абставіны затрымання Андрэй Стрыжак распавёў у «Фэйсбуку»:

«Зайшлі на памежны пераход а 20.45 і выйшлі а 23:50, ніхто не патлумачыў прычыны, праз якія нас знялі. Наладзілі асабісты дагляд (распранулі да трусоў і агледзелі ўвесь багаж). Канфіскавалі тры кактусы, якія мы везлі на падарунак... (фітасантарны кантроль строга ахоўвае дзяржаўны суверэнітэт), а яшчэ ў нас забралі гэтую ноч, за якую трэба яшчэ нейкім чынам дабрацца да Гомеля. Увогуле, прыгоды цалкам годныя 13-га дня, але бывае і горш. Дзеянні намесніка начальніка Гарадзенскай мытні Сазонава У.П., які санкцыянаваў дагляд, будуць абскарджаныя. Дзякуй усім, хто хваляваўся за наш лёс. Мы ўжо па дарозе ў Менск».

Намеснік старшыні Гомельскага прафкама РЭП Андрэй Стрыжак і рэдактар сайта praca-by.info Яўген Стрыжак вярталіся ўвечары рэйсавым аўтобусам з Літвы. Вядома, што актывістаў выклікалі для паглыбленага надгляду, але прычыны гэтага не паведамілі.

Некалькі дзён таму, 7 сакавіка падчас памежнага і мытнага кантролю на станцыі Гудагай былі знятыя з цягніка для асабістага дагляду намесніца старшыні прафзвязу Зінаіда Міхнюк і адная з каардынатараў моладзевай сеткі РЭП Ганна Дусь, якія ехалі з Вільні ў Менск.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках