24 красавiка 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія журналісты просяць Шуневіча дапамагчы прачытаць «шыфроўкі» ад міліцыянтаў

5
Віцебскія журналісты просяць Шуневіча дапамагчы прачытаць «шыфроўкі» ад міліцыянтаў

Пратакол, складзены міліцыянтамі, немагчыма прачытаць.

Незалежныя журналісты з Віцебска Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў звярнуліся да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневічу «па дапамогу»: ніхто не можа прачытаць паперу ад яго віцебскіх падначаленых. Гаворка ідзе пра афіцыйны ліст з Віцебскага РАУС, паведамляе «Белсат».

Міліцыянты склалі пратаколы з нагоды «незаконнага вырабу прадукцыі СМІ». Аднак абставіны справы ў дакуменце апісаны настолькі неразборліва, што прачытаць тэкст немагчыма.

«Я нават не ўпэўненая, што гэты пратакол тычыцца мяне. У суправаджальнай паперы напісана, што выканаўца Буруноў, там жа стаіць подпіс начальніка аддзела (не пазначана якога) А.В.Іванова. Я мяркую, што ні Іваноў, ні Буруноў таксама не змогуць прачытаць тыя каракулі, таму адправіла пратакол Шуневічу», - патлумачыла журналістка Алена Шабуня.

Такі ж ліст з РАУС атрымаў сябра БАЖ Віцебскага філіяла Вячаслаў Лазараў.

Алена Шабуня распавяла, што праз тэлефон яе выклікалі на разгляд справы ў Віцебскі раённы суд. Пасяджэнне адбудзецца 16 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках