24 красавiка 2024, Серада, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў аб стварэнні касмічных сіл ЗША

3
Трамп заявіў аб стварэнні касмічных сіл ЗША

Прэзідэнт ЗША заявіў, што космас можа апынуцца такім жа полем бою, як суша, паветра і мора.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы перад амерыканскімі вайскоўцамі 13 сакавіка ў Каліфорніі, заявіў аб неабходнасці стварэння касмічных сіл ЗША, паведамляе "Гордан" са спасылкай на Fox News.

Са слоў амерыканскага прэзідэнта, ён ужо казаў пра тое, што ЗША патрэбны новы тып войскаў, аднак тады ён быў "не цалкам сур'ёзны". Трамп дадаў, што Злучаныя Штаты "ствараюць касмічныя войскі", і гэта "грандыёзна".

Амерыканскі лідар паведаміў, што космас можа быць "такім жа полем бою, як суша, паветра і мора".

Паводле ягоных слоў, у Амерыкі ёсць "ВПС, войска, флот, будуць і касмічныя сілы".

Трамп таксама адзначыў, што ўзброеныя сілы былі недафінансаваныя пры ягоных папярэдніках, і паабяцаў амерыканскім вайскоўцам "найбуйнейшыя асігнаванні за дзесяцігоддзе". Са слоў Трампа, абаронны бюджэт павінен скласці $716 млрд у 2019 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках