28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруец: Ад далёкіх паездак даводзіцца адмаўляцца

3
Бабруец: Ад далёкіх паездак даводзіцца адмаўляцца

Як адрэагавалі жыхары Бабруйска на рост коштаў на аўтамабільнае паліва.

10 сакавіка ў Беларусі чарговым разам павысіўся кошт аўтамабільнага паліва. Бензін стаў даражэйшым на 1 капейку, «дызель» - на 2, піша «Бабруйскі кур'ер».

Цяпер бензін АІ-92 каштуе 1 рубель 22 капейкі, АІ-95 - 1 рубель 30 капеек, АІ-98 - 1 рубель 51 капейку, дызельнае паліва - 1 рубель 33 капейкі.

Як паведамляе «Белнафтахім», цяпер кошт паліва будзе мяняцца паводле новага механізму - у залежнасці ад сітуацыі на нафтавым рынку кошты могуць як падвышацца, так і паніжацца. Пастаўлена мэта паступовага выхаду на ўзровень коштаў на расейскім рынку.

Журналісты запыталіся ў бабруйцаў, ці адчулі яны чарговае падаражэнне і ці даводзіцца ім эканоміць на паездках на аўтамабілі.

Адзін з удзельнікаў апытання заявіў, што праз падаражэння паліва яму даводзіцца адмаўляцца ад далёкіх паездак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках