25 красавiка 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар МакКейн: Пампэа будзе служыць народу з гонарам

2
Сэнатар МакКейн: Пампэа будзе служыць народу з гонарам
ДЖОН МАККЕЙН

Рост сусветных пагроз ЗША патрабуе надзейнага партнёрства амерыканскіх сілавікоў і дыпламатаў.

Сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон МакКейн прывітаў пастанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызначыць на пасаду дзяржаўнага сакратара кіраўніка ЦРУ Майка Пампэа, паведамляе "Гордан" са спасылкай на сайт сэнатара-рэспубліканца.

"Я шмат гадоў ведаю Пампэа і думаю, што ён будзе прадаўжаць служыць нашаму народу з гонарам у якасці дзяржсакратара, калі прызначэнне будзе пацверджанае. Калі сусветны парадак імкліва саступае хаосу, для нашай краіны найважней, чым калі-небудзь, кіравацца пазіцыяй сілы на міжнароднай арэне", - заявіў сэнатар.

Ён адзначыў, што рост сусветных пагроз ЗША патрабуе надзейнага партнёрства амерыканскіх сілавікоў і дыпламатаў, і Пампэа можа справіцца з гэтай задачай у якасці дзяржсакратара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках