26 красавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель зноў абраная канцлеркай Нямеччыны

2
Ангела Мэркель зноў абраная канцлеркай Нямеччыны
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: IMAGO

Яна ўзначаліць урад Нямеччыны чацвёрты тэрмін запар.

Ангела Мэркель (Angela Merkel) выбраная ў сераду, 14 сакавіка, парламентам Нямеччыны на пасаду федэральнага канцлера ФРГ на чацвёрты тэрмін запар. Кандыдатуру старшыні Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) падтрымалі 364 дэпутаты бундэстага. "Супраць" прагаласавалі 315 парламентарыяў, яшчэ 9 чалавек устрымаліся, піша «Нямецкая хваля».

У гэты ж дзень Мэркель атрымае з рук федэральнага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера (Frank-Walter Steinmeier) грамату аб прызначэнні на пасаду канцлера. Затым кіраўніцу новага ўрада прывядуць да прысягі перад дэпутатамі бундэстага і чальцамі бундэсрата. Услед за гэтым граматы аб прызначэнні ад прэзідэнта атрымаюць чальцы кабінета міністраў, якія потым таксама прынясуць прысягу. У другой палове дня ў сераду адбудзецца першае пасяджэнне ўрада.

Самы працяглы працэс фармавання ўрада

На гэтым самы доўгі ў гісторыі ФРГ працэс фармавання новага ўрада, які доўжыўся 171 дзень, закончыцца. У кабінет міністраў увайшлі прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ), Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП).

Выбары ў бундэстаг ФРГ адбыліся 24 верасня 2017 года. Па іх выніках блок ХДУ/ХСУ атрымаў 33% галасоў, СДП - 20,5%, Левая партыя - 9,2%, "Саюз-90/Зялёныя" - 8,9%, Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) - 10,7 %, правапапулісцкая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АДН) - 12,6%.

Аніводная з партый, якія прайшлі ў бундэстаг, не набрала ўрадавай большасці, пераможцы выбараў - кансерватары з ХДУ/ХСУ - вымушаныя былі пачаць кансультацыі аб фармаванні кааліцыі з іншымі партыямі. Першая спроба дамовіцца з лібераламі са СвДП і "зялёнымі" закончылася крахам у канцы 2017 года.

І толькі 12 сакавіка 2018 года пасля напружаных перамоў паміж ХДУ/ХСУ і СДП было падпісанае кааліцыйнае пагадненне і сфармаваны новы ўрад ФРГ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках