25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая «галоўная праблема» беларускай эканомікі

9
Названая «галоўная праблема» беларускай эканомікі

У чым пагроза?

У Беларусі зарэгістраваны чарговы ўсплёск росту спажывецкіх крэдытаў. Паводле звестак Нацбанка, на 1 лютага сума выдадзеных насельніцтву крэдытаў склала больш як 3,1 мільярда рублёў.

З гэтай нагоды ўжо пачалі біць трывогу міжнародныя крэдыторы нашай краіны. Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця абвясціў, што «найбольшую рызыку для эканомікі і фінансавай сістэмы Беларусі нясе рост спажывецкага крэдытавання, улічваючы высокую дзель імпартных тавараў у спажыванні».

У чым тут небяспека для беларускай эканомікі?

- Я думаю, што спецыялісты Еўразійскай фонду маюць рацыю толькі збольшага, - тлумачыць у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Ёсуб. - Зразумела, што яны маюць на ўвазе. Калі тэмпы росту спажывецкага крэдытавання перавышаюць тэмпы росту эканомікі, то вялікая частка атрыманых крэдытаў ідзе на куплю імпартных тавараў. Гэта значыць, гэта выклікае рост попыту на замежную валюту. У сваю чаргу, гэта цісне на курс беларускага рубля.

На думку суразмоўцы, міжнародныя экспэрты асцерагаюцца, што, выдаючы спажывецкія крэдыты, банкі разгоняць інфляцыю, што пашкодзіць эканоміцы агулам.

- На мой погляд, гэты ўплыў пакуль не надта крытычны. У Беларусі спажывецкае крэдытаванне зніжалася некалькі гадоў запар. Таму, мы яшчэ далёкія ад таго пункту, у якім рызыкі ад крэдытавання пачнуць перавешваць карысць ад яго.

У той жа час фінансавы аналітык папярэджвае - сачыць за гэтай сітуацыяй трэба.

- Трэба быць вельмі пільнымі. Напрыклад, сачыць за прапорцыяй крэдытнай нагрузкі атрымальнікаў крэдытаў і іх даходаў. Калі не адсочваць гэтыя рэчы, то гэта гарантавана прывядзе да таго, што стане больш дрэнных крэдытаў, якія перастаюць абслугоўвацца, - звяртае ўвагу ён.

Вадзім Ёсуб нагадвае, што сусветны фінансавы крызіс пачаўся ў ЗША акурат праз тое, што банкі выдавалі вялікую колькасць крэдытаў, не задумваючыся аб іх якасці. А ў выніку пацярпелі ўсе.

- Гэтай памылкі сёння важна пазбегнуць у Беларусі, - падкрэсліў экспэрт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках