28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае праезд у пяці метрах ад «трасы Лукашэнкі» ў Менску

9
Як выглядае праезд у пяці метрах ад «трасы Лукашэнкі» ў Менску

Глыбокія ямы ў асфальце - праз кожны метр.

Фота зробленае ўчора на праспекце Пераможцаў у Менску. Гэта паркоўка і праезд да 4-й гарадской паліклінікі. Глыбокія ямы ў асфальце - праз кожны метр, піша nn.by.

Цяжка сабе ўявіць такое ў сталіцы якой бы там ні было развітой краіны.

Пікантнасць моманту яшчэ і ў тым, што гэта траса Лукашэнкі.

Да 4-й паліклінікі прыпісаныя і Дразды. Праўда, большасць іх насельнікаў абслугоўваюцца не тут, а ў спецклініцы ў Ждановічах. Таму і не заўважаюць.

«Адкрыў Амерыку», - скажаце вы. У такім жа стане дваровыя праезды ва ўсім Менску. А ў райцэнтрах і аграгарадках, нават у Менскім раёне, у такім стане - палова вуліц.

Так, згодны, так і ёсць. І гэта адзін з відавочных паказчыкаў адсталасці нашай краіны.

Мяне зачапіла, што гэта дзеецца ўжо і ўздоўж трасы Лукашэнкі. Гэта азначае, што нічога не могуць з дарожнікамі зрабіць. Лукашэнка можа размахваць рукамі і стукаць кулакамі, а тыя - як клалі дарожнае пакрыццё з парушэннямі тэхналогіі, так і кладуць.

У выніку ў нас асфальт ляжыць значна горш, чым у супастаўных па клімаце Фінляндыі ці Швэцыі. Нашы дарожнікі кожны год рамантуюць асфальт - праз пару месяцаў ён зноў у ямінах. А гэта ўсё нашы грошы, нашы падаткі і рэпутацыя краіны.

На маю думку, у дачыненні да дарожнікаў - і не толькі дарожнікаў, але і іншых будаўнікоў - трэба дзейнічаць так, як дзейнічаюць немцы і скандынавы.

Юрыдычная адказнасць дарожнікаў за іх працу павінна быць узмоцненая.

Калі асфальт пачынае разбурацца раней за гарантыйны тэрмін эксплуатацыі або калі раней за гарантыйны тэрмін прыходзіць у непрыдатнасць ямачны рамонт, то выканаўца работ абавязаны выплачваць гіганцкія штрафы. Не выплаціў - хай садзіцца ў т

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках