16 красавiка 2024, aўторак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Вялікая Брытанія выслала расейскіх дыпламатаў

45
Афіцыйна: Вялікая Брытанія выслала расейскіх дыпламатаў
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

(Абноўлена) Пра гэта заявіла Тэрэза Мэй падчас выступу ў парламенце.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй выступіла ў сераду ў парламенце і заявіла аб захадах супраць Расеі ў адказ на атручванне ў Солсберы былога афіцэра ГРУ Сяргей Скрыпаля і ягонай дачкі.

Са слоў Мэй, Вялікая Брытанія ўжыве тэрміновыя захады для прадухілення распаўсюджвання шпіёнскай сеткі і перапыніць усе дыпламатычныя кантакты паміж краінамі. Будуць высланыя 23 расейскія дыпламаты. На тое, каб пакінуць краіну, урад дае ім тыдзень.

«Расея адказная за гэты агідны акт», - заявіла Мэй. «Мы далі Расеі час для падрыхтоўкі дакладнага тлумачэння, яны маглі б растлумачыць, як гэта рэчыва магло патрапіць у Вялікую Брытанію, замест гэтага яны адрэагавалі з сарказмам і адмаўлялі абвінавачанні. Няма ніякіх сумневаў, што расейскі ўрад вінаваты ў замаху на спадара Скрыпаля і ягоную дачку. Сустрэць гэты акт трэба вельмі цвёрда».

Мэй заявіла што пры прадаўжэнні агрэсіі, будуць ужытыя яшчэ больш жорсткія захады. «Вельмі трагічна, што Пуцін вызначыў паводзіць сябе менавіта так».

Яна таксама распавяла, што сёння перамовы з Трампам, Макронам і Мэркель. Паводле яе слоў, яны падтрымліваюць пазіцыю Вялікай Брытаніі.

«Пасля гэтага агіднага акта, ранейшыя стасункі ўжо немагчымыя. Мы прыпынім усе двухбаковыя кантакты, пераканаемся, каб ні чальцы каралеўскай сям'і, ні чыноўнікі не прысутнічалі на ЧС-2018 у Расеі».

Мэй абяцае павялічыць праверкі пералётаў і грузаў. «Тым расейцам, якія хочуць нам нашкодзіць, я скажу - вам тут не месца».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках