26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў даражэе бензін

40
У Беларусі зноў даражэе бензін

Кошты падымуць у ноч на 15 сакавіка.

З 15 сакавіка ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва. Раздробныя кошты на аўтазаправачных станцыях павялічацца на 1 капейку або ў сярэднім на 0,76 адсотка. Пра гэта Tut.by паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 15 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 23 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 31 капейку, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 53 капейкі, ДТ - 1 рубель 34 капейкі.

Нагадаем, апошнім разам кошт паліва змяняўся чатыры дні таму: бензін падаражэў на 1 капейку, дызпаліва - на 2.

У прэс-службе «Белнафтахіма» тады распавялі аб новым механізме змянення коштаў аўтамабільнае паліва. У канцэрне патлумачылі, што названым механізмам у залежнасці ад змены сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасць карэкціроўкі коштаў нафтапрадуктаў як у бок іх павелічэння, так і зніжэння. Пры гэтым прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень коштаў, супастаўны з дзейным на расейскім рынку. У далейшым кошты будуць карэктавацца ў адпаведнасці са зменамі сусветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках