Навальны «затроліў» Белгародскі выбаркам
4- 14.03.2018, 15:59
- 15,507
ФОТА: AP
Фонд Навальнага выкупіў дамен белгародскага выканкама і зрабіў пераадрасацыю на сайт пра байкот выбараў.
Адрас сайта Белгародскай абласной выбарчай камісіі belizbirkom.ru быў паказаны ў памятцы, якія камісія разаслала жыхарам вобласці. Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выявіў, што гэты дамен не заняты, паведамляе сайт «Гордон».
Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага выкупіў дамен выбарчай камісіі Белгародскай вобласці і ўстанавіў пераадрасацыю на сайт штаба Навальнага, які заклікае расейцаў байкатаваць выбары прэзідэнта. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Крамлёўскі мамкавед».
«Агітатары адправілі запрашэнні на выбары за 1,2 млн чалавек, але паказалі ў ім няісны сайт. Пра гэта даведаліся хлопцы з ФБК і проста выкупілі дамен belizbirkom.ru, які быў паказаны ў запрашэнні. Вось так за вялікія бюджэты ЦВК Навальны і ФБК атрымалі рэкламу коштам у адзін дамен», - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер пры спробе зайсці на сайт belizbirkom.ru браўзэр перанакіроўвае карыстача на сайт 2018.navalny.com/zabastovka.